Новости

Невядомыя сарвалі сцяг з крамы «Цудоўня» і спрабавалі збіць уладальніка, называючы яго"фашыстам"

Каля 14.00 28 жніўня ўладальнік крамы «Цудоўня» Андрэй Несцяровіч убачыў, што двое незнаёмых яму людзей зламалі дрэўка, на якой вісіць бел-чырвона-белы сцяг, і кінулі яго на зямлю. Ён пайшоў за імі. Праз 50 метраў ён дагнаў невядомых і прыгразіў ім міліцыяй.

Адзін з невядомых прыгразіў кулаком уладальніку і неразборліва пагражаў. Андрэй разабраў толькі слова «фашыст». Сказалі, што самі выклічуць міліцыю. Андрэй набраў 102. У гэты момант невядомыя пачалі біць яго па галаве і тулаве. Андрэй адхінаўся ад удараў. Сам не біў нападнікаў.

Мінакі адцягнулі невядомых ад Андрэя, яны сышлі. Удары былі нямоцныя, відавочных пашкоджанняў у Андрэя няма. Каля 14.05 ўладальнік крамы паўторна выклікаў міліцыю. Супрацоўнікі прыехалі каля 14.30.

Супрацоўнік міліцыі склаў пратакол па 17.1 КоАП — Дробнае хуліганства. Ён перадасць справу мясцоваму ўчастковаму, які будзе ўсталёўваць нападнікаў. У пратаколе фігуруе «пашкоджанне уласнасці» і «бойка».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024