У Гродне затрымалі восем чалавек на акцыі мірнага пратэсту 24 жніўня

У Гродне склалі восем пратаколаў за акцыю мірнага пратэсту 24 жніўня. Гродзенцаў будуць судзіць па арт 23.34 КоАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. 25 жніўня справы разглядаюць у судзе Ленінскага раёна, паведамілі Hrodna.life у прэс-службе УУС Гродзенскага раёна.

24 жніўня плошчу Леніна, дзе некалькі тыдняў на акцыі мірнага пратэсту збіраліся людзі, перакрылі. На плошчы Савецкай праходзіла акцыя «Запішыся ў спартыўную секцыю». Некалькі сотняў чалавек сабраліся ў парку Жылібера. Яны хадзілі вакол «Вечнага агню» і скандавалі.

Каля 20.00 людзі з чырвона-зялёным сцягам і сцягам у выглядзе георгіеўскай стужкі паспрабавалі стаць да пратэстоўцаў. З апошнім прыйшлі члены арганізацыі Нацыянальна-вызвольнага руху (НВР), якая выступае за «адраджэнне Радзімы ў межах 1945 года». З гэтага моманту пачаліся затрыманні. Міліцыя затрымала Яўгена Савасюка, які паспрабаваў прыбраць з помніка воінам-вызваліцелям чалавека са сцягам НРВ. Пазней некалькі чалавек затрымалі падчас шэсця на аўтавакзал і Савецкую плошчу. Таксама два чалавекі затрымалі ў аўтобусе, які ехаў на Вішнявец.

25 жніўня ў парку Жылібера пройдзе акцыя «Абаронім памяць герояў». У 18.00 можна наведаць канцэрт артыстаў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры. У праграме «Свет вашаму дому» — рэтра і сучасныя хіты айчыннай і замежнай эстрады. У сераду з 17.00 плошча ў філармоніі ператворыцца ў сапраўдную танцпляцоўку, паведаміла grodnonews.by.

23.34 КоАП прадугледжвае штраф у памеры да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024