Рэктар ГрДУ ім. Янкі Купалы абяцала падтрымаць студэнтаў і супрацоўнікаў, якія пацярпелі пры затрыманні сілавікамі

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка заявіла аб падтрымцы «купалаўцаў», якія пацярпелі пры затрыманні сілавікамі, а таксама паабяцала не звальняць выкладчыкаў і не адлічваць студэнтаў за палітычныя погляды. Пра гэта яна паведаміла 24 жніўня на сустрэчы з сябрамі ініцыятыўнай групы, якія выставілі палітычныя патрабаванні, паведамілі яе ўдзельнікі Hrodna.life.

Сябры ініцыятыўнай групы прапаноўвалі кіраўніцтву засведчыць абяцанні ў пісьмовай форме, але ім адмовілі.

Ініцыятыўная група перадала рэктару пісьмовае патрабаванне за подпісам больш за 2000 студэнтаў і супрацоўнікаў універсітэта. Ірына Кітурка абяцала разгледзець дакументы і прадставіць пісьмовы адказ у найбліжэйшы час.

«Ірына Кітурка прытрымлівалася пазіцыі неўмяшання ўніверсітэта ў палітыку і адмовілася выказаць сваё адназначнае стаўленне да становішча ў краіне. Выразна было сказана толькі пра тое, што рэктар асабіста супраць гвалту. Яна сыходзіла ад прамых пытанняў, шматкроць нагадваючы аб тым, якія ўмовы створаны ва ўніверсітэце для вучобы студэнтаў і працы выкладчыкаў і іншых супрацоўнікаў», — паведамілі Hrodna.life прысутныя на сустрэчы.

Журналістаў на сустрэчу не прапусцілі.

Якія патрабаванні выставілі падпісанты

  1. Прыцягнуць да адказнасці ўсіх супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вінаватых у збіцці і забойствах пратэстоўцаў;
  2. Вызваліць усіх палітвязняў і асоб, затрыманых за ўдзел у мірных пратэстах і выказалі сваё меркаванне;
  3. Прызнаць праведзеныя 9 жніўня выбары несапраўднымі, правесці новыя сумленныя выбары;
  4. Прыцягнуць да адказнасці асобаў, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі выбараў.

Патрабаванні ініцыятыўнай групы паўсталі ў адказ на зварот рэктара, у якім яна заклікала да канструктыўнага дыялогу без агрэсіі і гвалту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024