Навіны

Актывіста Сяргея Верамеенку затрымалі з АМАПам у двары ягонай крамы (абноўлена)

Каля 15.30 21 жніўня ў двор Кірава, 3 для затрымання Сяргея Верамеенкі прыйшоў супрацоўнік міліцыі старэйшы лейтэнант Уладзімір Дмухоўскі і чатыры АМАПаўцы са зброяй, у масках і цывільным адзенні. Супрацоўнікі АМАП не прадставіліся і не паказалі дакументаў. Што гэта АМАП, стала вядома са слоў міліцыянта. Сяргея Верамеенку абвінавачваюць па арт. 23.34 КоАП — удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Гаворка ідзе пра мітынг 19 жніўня каля тытунёвай фабрыкі, калі гараджане прыйшлі падтрымаць страйкоўцаў на прадпрыемстве.

Відавочцамі затрымання сталі работнікі з офісаў на Кірава, 3 і грамадскія актывісты. Людзі цікавіліся, чаму на затрыманне па адміністратыўнай справе прыязджаюць супрацоўнікі АМАПу. Сяргей адмаўляўся ехаць у таніраваным мікрааўтобусе з АМАПам і прасіў даць яму іншы транспарт. Супрацоўнік міліцыі адмовіўся яго даць.

Сяргей прасіў супрацоўнікаў АМАПа прадставіцца, але яны гэтага не зрабілі. Міліцыянт на гэта адказаў, што ён перад ім прадставіўся і паказаў дакументы.

Сяргея павезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёна. Верагодна, там ён прабудзе да суда.

За ўдзел у тым жа мерапрыемстве будуць судзіць актывіста Ежы Грыгенча.

UPD. Каля 17.00 Сяргея адпусцілі.

Сяргей Верамеенка — сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, прадпрымальнік, уладальнік крамы «Адметнасць», дзе прадаюць беларускія тавары з нацыянальнай сімволікай і не толькі. Сяргея раней ужо судзілі за акцыі за незалежнасць Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024