Улады Гродна перадумалі: на Савецкай і Леніна цяпер нельга масава збірацца

Грамадскія актывісты 21 жніўня падалі ў Гродзенскі гарвыканкам апавяшчэнне аб правядзенні мітынгу 23 жніўня на плошчы Леніна. Гарадскія ўлады адказалі, што з 20 жніўня плошчы Леніна і Савецкая не з’яўляюцца месцам для масавых мерапрыемстваў.

«Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт разгледзеўшы ваша апавяшчэнне ад 21.08.7020 г. на правядзенне 23.08.2020 г. на плошчы Леніна масавага мерапрыемства-мітынгу паведамляе наступнае.

На падставе рашэння Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 20 жніўня 2020 г. № 634 пл. Леніна і пл. Савецкая не з’яўляюцца месцамі, дазволенымі для правядзення масавых мерапрыемстваў", — паведаміла Зоя Кулеша, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама.

Актывісты могуць абскардзіць рашэнне ў Гродзенскі аблвыканкам ці ў суд.

Адказ уладаў

18 жніўня 2020 года ўлады адказалі на патрабаванні гродзенцаў і дазволілі выкарыстоўваць плошчы Леніна і Савецкую для правядзення масавых мерапрыемстваў.

22 жніўня на плошчы Леніна запланаваны мітынг у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024