Работнікі «Гродножилстроя» 19 жніўня арганізавалі на прадпрыемстве сход, на якім большасцю галасоў вырашылі выходзіць на забастоўку. Пры гэтым яны хочуць усё аформіць правільна і юрыдычна дакладна. Асноўнае патрабаванне — правядзенне сумленных выбараў, піша TUT.BY.

Як кажуць супрацоўнікі, 75% работнікаў на дадзены момант не выходзяць на працу і чакаюць адмашкі ад актывістаў прадпрыемства, што рабіць далей. Актыў правёў сустрэчу з кіраўніцтвам, а каля будынка «Гроднажылбуда» на вуліцы Суворава прайшла сустрэча работнікаў. На яе прыехалі прадстаўнікі страйкаму горада, якія тлумачылі, як усё правільна аформіць.

— Страйк страйкам, але ёсць яшчэ і бюракратыя, — кажуць прадстаўнікі гарадскога страйкаму.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Працаўнікі «Гроднажылбуда». Фота: tut.by

Першы раз будаўнікі «Гроднажылбуда» выйшлі да галоўнага будынка прадпрыемства на вуліцы Суворава 13 жніўня. Ля ўваходу на прадпрыемства сабраліся каля 250 чалавек. Прыязджалі старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой і пракурор Гродна, яны заклікалі ўспомніць, «у якім стане быў будаўнічы комплекс 26 гадоў таму».

Патрабаваннямі людзей было спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і правесці сумленныя выбары. Таксама падымаліся пытанні аплаты працы. Пасля гэтага будаўнікі на многіх аб’ектах спынілі працу. Цяпер яны збіраюцца ўсё аформіць правільна, а яшчэ кажуць, што страйкоўцам не хапае падтрымкі гараджан.

Чытайце таксама: