Новости

Дырэктара музея ў Ваўкавыску знайшлі ў Нёмане мёртвым. На выбарах ён адмовіўся падпісваць выніковы пратакол

29-гадовага Кастуся Шишмакова, дырэктара Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея 18 жніўня знайшлі мёртвым, паведаміў пошукава-ратаўнічы атрад «Ангел». На выбарах ён працаваў у выбарчай камісіі, але адмовіўся падпісваць выніковы пратакол. 15 жніўня мужчына знік.

Яго цела знайшлі ў Нёмане ратавальнікі пошукавай групы ПСО «Анёл».

Смерць Канстанціна ня носіць крымінальнага характару. Акалічнасці яго гібелі падобныя на суіцыд, афіцыйнага каментара Следчага камітэта пакуль не было.

29-гадовы Канстанцін Шишмаков, дырэктар Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя Баграціёна, знік 15 жніўня. 9 жніўня ён працаваў у выбарчай камісіі і быў адным з двух, хто адмовіўся падпісваць выніковы пратакол. Паводле яго словаў, пратакол падпісалі за яго. Тыдзень пасля выбараў Шишмаков быў у адпачынку. 15 жніўня ён выйшаў на працу, патэлефанаваў жонцы каля 17.00 і сказаў: «Я тут працаваць больш не буду, еду дамоў». Але дадому так і не прыехаў. Адзінае, што было вядома: у апошні раз тэлефон дырэктара музея падаваў прыкметы жыцця ў раёне Мастоў, недалёка ад Нёмана — па дарозе з Ваўкавыска на Гродна. Гэта адсачылі супрацоўнікі міліцыі па вышак.

Супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага музея&nbsp выходзілі на акцыю ў яго паддтымку. Таксама яны выказалі салідарнасць з усімі беларусамі, якія прапалі да і пасля выбараў.

Падзяліцца
Меткі: Ваўкавыск

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024