Міністры замежных спраў краін «Веймарскага трохкутніка» (Францыя, Германія, Польшча) перад прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі апублікавалі сумесную заяву. У ёй яны выражаюць сваю заклапочанасць немагчымасцю назірання ад міжнародных арганізацый і заклікаюць устрымацца ад гвалту.
«Мы, міністры замежных спраў Францыі, Германіі і Польшчы, з занепакоенасцю назіраем за развіццём падзей у Беларусі, — гаворыцца ў заяве. — Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў мы рашуча выступаем за права беларусаў карыстацца асноўнымі свабодамі, у т.л. выбарчымі правамі, мы таксама падтрымліваем незалежнасць і суверэнітэт Рэспублікі Беларусь».
Чытайце таксама: Платформу «Голас» могуць заблакаваць па просьбе Генпракуратуры. Стваральнікі сэрвісу: «У нас ёсць план»
«Нас непакоіць, што БДІПЧ АБСЕ, ПА АБСЕ і ПАСЕ не мелі магчымасці назіраць за выбарчым працэсам. У сувязі з гэтым мы заклікаем улады Беларусі правесці прэзідэнцкія выбары свабодна і сумленна, у т.л. даць магчымасць мясцовым назіральнікам незалежна назіраць за выбарамі. Мы адзначылі трывожныя паведамленні аб парушэннях выбарчага працэсу падчас датэрміновага галасавання, якое ўжо адбываецца.
Беларусь — важны сусед Еўрапейскага саюза і актыўны член Усходняга партнёрства. Наш дыялог на працягу апошніх дзесяці год быў складаны, але перспектыўны. Яго вынікам стала таксама практычнае супрацоўніцтва. Мы верым у магчымасць фарміравання больш трывалых сувязей паміж Беларуссю, яе грамадзянамі і Еўрапейскім саюзам, якія будуць абапірацца на агульныя дэмакратычныя каштоўнасці, у т.л. на выкананне грамадзянскіх свабод і прынцып вяршэнства закона.
Дзякуючы агульным намаганням нам ужо шмат удалося дасягнуць. Мы выказваем занепакоенасць тым, што нашы агульныя дасягненні могуць быць перакрэслены.
Мы заклікаем улады Беларусі вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах, устрымацца ад прымянення насілля альбо дзеянняў, якія парушаюць правы чалавека, у т.л. грамадзянскія і палітычныя свабоды, мы таксама заклікаем паважаць волю беларускага народа. Няма іншага шляху да ўмацавання незалежнасці Беларусі - толькі дзякуючы шчыраму і адкрытаму грамадскаму дыялогу".
На вул. Савецкая, 29 адкрыліся дзве ўстановы - "NEON" і "На Луне". У абодвух устаноў…
У 2025 годзе ў Гродне збіраюцца ўдвая павялічыць колькасць кветак на вуліцах - іх будзе…
На Аўгустоўскім канале з'явіцца новы турыстычны комплекс з зонай для актыўнага адпачынку. Праект рэалізуюць у…
Штогод беларускі суд разглядае больш за 30 тысяч спраў, прысвечаных разводам. Іскі задавальняюцца ў 99,6%…
На тыдні ў адной са школ Ваўкавыска плануюцца праверкі тэлефонаў навучэнцаў. Заўзятара затрымалі праз данос суседзяў…
У Гродне прадаюць саляную пячору «Брыз». За сем гадоў існавання яна так і засталася адзінай…