Навіны

У Гродне пачалося паляванне на актывістаў і валанцёраў «Краіны для жыцця». Іх затрымліваюць

За актывістамі 6 жніўня пачалася сачэнне каля дамоў і месцаў іх працы, паведамілі Hrodna.life сваякі затрыманых. Затрымалі валанцёраў у той жа дзень супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Усіх дастаўлялі ў РАУС, іх будуць судзіць.

Сярод затрыманых давераныя асобы Святланы Ціханоўскай Дзмітрый Ціт і Павел Мількоўскі. У той жа дзень супрацоўнікі ДАІ затрымалі валанцёра Алега Пуцілаўскага. У яго ў машыне выявілі каля 10 тысяч агітацыйных улётак за Святлану Ціханоўскую. Аўтамабіль арыштавалі. Суды над актывістамі павінны прайсці 7 жніўня. За якія правапарушэнні - пакуль невядома.

Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама затрыманні пакуль ніяк не пракаментавалі.

«Цяпер сочаць і затрымліваюць тых, хто трапляўся на якой-небудзь акцыі напярэдадні выбараў, — распавядае жонка аднаго з затрыманых 6 жніўня. — Сваякі не могуць атрымаць ніякую інфармацыю, мы не ведаем дзе іх трымаюць і што з імі будзе далей. Проста хаваюць ад нас».

У Слоніме затрымалі былога памочніка ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі

Палітычных актывістаў затрымліваюць не толькі ў Гродне. У Слоніме 6 жніўня затрымалі Пятра Крышталя, былога памочніка ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Слонімскім раёне, піша «Газета Слонімская».

Машыну Крышталя спыніў для праверкі супрацоўнік ДАІ. На аўто Крышталя не было налепкі пра допуск да ўдзелу ў дарожным руху, таму супрацоўнік прапанаваў праехаць у РАУС. У пастарунку на Пятра склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.
4 «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў».

У той жа дзень адбыўся суд над Пятром Крышталь. Суддзя вырашыў спыніць адміністрацыйную справу з-за малазначнасці ўчыненага дзеяння. Але з міліцыі Пётр так і не выйшаў - яго адразу ж зноў затрымалі.

— Пятра затрымалі за спробу арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, якую ён нібыта здзейсніў раней, — распавяла яго жонка Святлана.

Пётр Крышталь — памочнік ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Слонімскім раёне, прадстаўнік ініцыятывы «Сумленныя людзі» і праекту «Сумленныя назіральнікі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024