Новости

На выбарчых участках у Гродзенскім універсітэце адключаць відэаназіранне

Старшыні выбарчых камісій на двух участках, размешчаных у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, напісалі заявы з просьбай адключыць камеры відэаназірання. Пра гэта піша euroradio.fm.

Старшыня 129-га ўчастка Ігар Кергет, старшы выкладчык кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін ГрДУ, пацвярджае, што звярнуўся да кіраўніцтва універсітэта з просьбай адключыць відэаназіранне.

 — Камеры вісяць непасрэдна над кабінамі для галасавання. Ды вы самі прыедзьце і паглядзіце, — тлумачыць Кергет. Паводле яго слоў, патрабаванне камісіі - законнае, камера над кабінкай можа парушыць прынцып тайнага галасавання.

Можа быць, можна памяняць размяшчэнне кабін для галасавання і пакінуць камеры уключанымі?

 — Тэхнічна няма магчымасці. Гэтая камера стаіць каля аварыйнага выхаду, і каля аварыйнага выхаду стаяць кабіны, — адказвае Ігар Кергет. — Кабіны ж не будуць ставіць на ўваходзе! Чалавеку трэба спачатку зайсці, узяць бюлетэнь. Потым ісці ў кабіну. Па-іншаму не паставіш.

На 13-м выбарчым участку euroradio.fm зусім нічога не сталі тлумачыць, спаслаўшыся на тое, што не ведаюць, з кім размаўляюць.

Відэаназіранне магло б дапамагчы назіраць за галасаваннем і прадухіліць магчымыя фальсіфікацыі і парушэнні - напрыклад, укід бюлетэняў. Але ў Беларусі на большасці ўчасткаў для галасавання камеры відэаназірання адсутнічаюць у прынцыпе. Нядаўна ЦВК адмовіў ініцыятыўным грамадзянам, якія прапаноўвалі абсталяваць участкі камерамі за свой кошт.

«Усе члены выбарчай камісіі, азнаёміўшыся з прапанаваным вамі праектам пастановы, у якой прадугледжваецца прамая кругласутачная відэатрансляцыя з участкаў галасавання і размяшчэнне ўласных відэакамер грамадзян па іх заяўках, выказалі меркаванне аб неадпаведнасці праекта патрабаванням выбарчага заканадаўства і няяснасці парадку практычнай рэалізацыі прапановы», — такі быў адказ з ЦВК.

У ГрДУ памяшканне, дзе размясціўся ўчастак, было першапачаткова абсталяванае відэаназіраннем. Але нават так не зраслося.

Дык што ж, відэаназіранне на ўчастках адключаць? Прарэктар ГрДУ Мікалай Войтка, чыя віза павінна стаяць на дакуменце… не памятае, каб яму падаваліся пра гэта нейкія дакладныя запіскі.

-Гэта адбылася нейкая памылка, я не ведаю. Няхай Кергет і каментуе, — адказвае euroradio.fm Войтка.

Цікавы яшчэ адзін факт. У дакладных цыдулках пазначаны розныя даты адключэння камер. Адзін старшыня просіць іх адключыць з 4 па 10 жніўня, а другі - толькі на 9 жніўня. Атрымліваецца, што на 13-м участку відэаназіранне ніяк не перашкодзіць датэрміноваму галасаванню. Але на дзень выбараў камеру неабходна выключыць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024