У адным з двароў цэнтра Брэста з’явіўся стрыт-арт, прысвечаны 81-гадовай жыхарцы Гродна Галіне Філіпаўне Андрэйчык, якая стала знакамітай пасля размовы з Сяргеем Ціханоўскім у Гродне, піша TUT.BY.

Графіці нанесена на сцяну аднаго з закінутых дамоў у цэнтры Брэста. Галіна Філіпаўна намаляваная з трыма кветкамі і нататнікам з цытатай з песні «Стены рухнут».

Фото: Станислав Коршунов, TUT.BY
Графіці з 81-гадовай гродзенкай Галінай Філіпаўнай у Брэсце

Стрыт — арт-копія фатаграфіі партала Hrodna.life з пікету Святланы Ціханоўскай, які прайшоў у Гродне 23 ліпеня. Гродзенка Галіна Філіпаўна Андрэйчык 29 траўня падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай расчуліла сваім выступам Сяргея Ціханоўскага.

Слева фотография Hrodna.life. Коллаж: Бинокль
Злева фотаздымак Hrodna.life. Калаж: Бинокль

Пра яе потым казаў прэзідэнт: «Праўда, на некаторых паглядзелі ў Гродне, так яны добра ўладкаваліся. „Лукашэнка дрэнны“ — а самі жывуць у палацах! Нейкая 80-гадовая жанчына крычала, арала. Даслалі мне фатаграфію: асабняк сына і яе асабняк на адной пляцоўцы. Чаго табе не хапае?».