У Беларусі на 3 жніўня зарэгістраваныя 68 166 (+99) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 62 943 (+47) пацыента, памёр — 571 (+4), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 1 323 814 тэстаў.
Цэнтрвыбаркам Беларусі вызначыў парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах. Адпаведную пастанову ЦВК прыняў 31 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.
Пры амбулаторным лячэнні выбаршчыкі не будуць галасаваць на ўчастках па месцы знаходжання або рэгістрацыі. Яны прагаласуюць у бальніцах. Пра спосаб дастаўкі паведамяць дадаткова: выбаршчыка з COVID-19 альбо даставяць на ўчастак, альбо член участковай камісіі выедзе да месца пражывання выбаршчыка. Бальніцы і паліклінікі павінны будуць перадаць звесткі ва ўчастковыя камісіі аб выбаршчыках з COVID-19, якія вырашылі прагаласаваць на ўчастках для галасавання, утвораных у бальніцах.
Дастаўляць выбаршчыкаў з каранавірусам на ўчасткі ў шпіталях альбо арганізоўваць выезд членаў камісій для галасавання на даму павінны будуць арганізацыі аховы здароўя.
Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…