Навіны

«Табакеркамі» прыцягваць турыстаў?" На пікеце Ціханоўскай штаб выказаўся пра рэстаўрацыю Старога замка і вырубку дрэў

У дзяржавы не даходзяць рукі да гістарычнага цэнтра Гродна — і лепш хай не даходзяць, сказала са сцэны Марыя Калеснікава падчас пікета Святланы Ціханоўскай у Гродне 1 жніўня. Прадстаўнікі аб’яднанага штаба паразважалі аб рэстаўрацыі ў нашым горадзе, прыцягненні турыстаў і стаўленні да беларускай культуры.

— Гродна, я шчыра вельмі даўно закахана ў ваш горад. Я вельмі шмат разоў тут раней бывала. Я люблю вашы замкі, касцёлы, сінагогі, ціхія спакойныя вулачкі, увесь ваш гістарычны цэнтр. Гродна — цудоўны горад!

На жаль, у дзяржавы не даходзяць рукі да ўсяго гэтага прыгожага гістарычнага цэнтра. Так жа, як у яго не даходзяць рукі да нас.

Хоць калі ўжо зусім шчыра, то няхай лепш не даходзяць. Асабліва, калі мы бачым, як убога рэстаўруюць каштоўныя помнікі архітэктуры. Не рэстаўруюць, а калечаць! Гістарычныя сядзібы руйнуюцца, таму што ў дзяржавы няма грошай на іх рэстаўрацыю.

Пікет Святланы Ціханоўскай у Гродне 1 жніўня

Дзяржава не хоча рэстаўраваць гістарычныя замкі, яна хоча будаваць сабе новыя палацы! А ў прыватныя рукі сядзібы не аддае — скнарнічае. Атрымліваецца — ні сабе ні людзям. А мы губляем унікальныя беларускія каштоўнасці, — сказала Марыя Калеснікава.

— Ганьба! — скандавалі прысутныя.

 — А чым без іх прыцягваць турыстаў? «Табакеркамі», ці што? — пытаецца Калеснікава. - Гродна, колькі ў вас з’явілася новых «Табакерак»? А колькі дрэў высеклі? Напэўна, нейкая памылка, так? Людзі хочуць глядзець на зялёнае лісце, а не на шэрыя сцены з надпісам «3%»!

Пікет Святланы Ціханоўскай у Гродне 1 жніўня

Марыя Калеснікава таксама распавяла, што тры месяцы таму арганізоўвала культурныя праекты і была задаволеная сваім жыццём. Цяпер усё змянілася. І яна шчаслівая знаходзіцца ў Гродне і «бачыць людзей, закаханых у Беларусь». Марыя распавяла, як паверыла Віктара Бабарыку і падзякавала гродзенцам за падтрымку Віктара. Яна нагадала аб тым, што перамены — працяглы працэс, а гэта лета — самае важнае лета для беларусаў. «Мы змяніліся — і гэта назаўсёды», — сказала яна.

Марыя заклікала сябраў камісіі не фальсіфікаваць выбары, а міліцыю — быць з народам. Таксама падзякавала беларусам замежжа за салідарнасць. «У рэжыму застаецца два шляхі - альбо рэформы і допуск людзей да кіравання, альбо стаць адкрыта паліцэйскай дзяржавай. Але на першае патрэбна смеласць, а на другое — грошы. Ні таго, ні іншага ва ўлады няма», — сказала Калеснікава.

 — Гродна — адзін з самых прыгожых і старажытных гарадоў нашай Беларусі. Мы вельмі ганарымся Гродна. Але паглядзіце, якім чынам улада беражэ нашы культурныя помнікі. Паглядзіце, пасля так званага рамонту «ад Чыжа» Мірскі замак ледзь не быў выключаны са Спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. А цяпер, наколькі я ведаю, у Гродне звычайная камунальная будаўнічая кампанія «Гроднажылбуд» плануе рамантаваць старажытны помнік, гістарычны помнік Гродна — Стары замак. Я ўжо ўяўляю, які там будзе рамонт. А гэта ўсё таму, што цяперашняй уладзе напляваць на нашу гісторыю і культуру. Мы з гэтым не згодныя. А вы? — спытала Вераніка Цапкала.

— Не! — крычалі прысутныя.

Пікет Святланы Ціханоўскай у Гродне 1 жніўня

Вераніка распавяла, што бацькі яе мужа Валерыя Цапкалы працавалі на «Гродна Азот». Ён тут вырас і сабраў вялікую колькасць галасоў у сваю падтрымку. Цапкала перадаў «вялікае прывітанне» гродзенцам і папрасіў падтрымаць Ціханоўскую, сказала Вераніка. Яна прачытала верш Максіма Багдановіча «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі». Цапкала сказала, што ўлада ігнаравала беларускую культуру 25 гадоў, і ўзгадала пра яе толькі тады, калі «замаячыла пагроза суверэнітэту Беларусі». Тым не менш, «палітычныя гульні» і затрыманні расійскіх баевікоў могуць прывесці да страты суверэнітэту.

У штабе нагадалі ісці на выбары ў асноўны дзень, насіць белыя бранзалеты ў знак салідарнасці, карыстацца платформамі «Голас» і «Честные люди» і дапамагчы зарэгістравацца там старэйшым сваякам. А ў выпадку звальнення за пазіцыю ісці да ініцыятывы «Скорая взаимопомощь», дзе дапамогуць перавучыцца і знайсці працу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024