Прэзідэнцкая кампанія ў Беларусі выходзіць на фінішную прамую. Святлана Тихановская пабывае ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, Андрэй Дзмітрыеў пагутарыць з выбарцамі ў гарадах Мінскай, Віцебскай, Гродзенскай абласцей, а давераныя асобы Аляксандра Лукашэнкі правядуць сустрэчы ў Мінску, піша TUT.BY.

Ганна Канапацкая і Сяргей Чэрачэнь ніякіх агітацыйных мерапрыемстваў не плануюць — апошні заявіў, што засяродзіцца на анлайн-агітацыі.

Святлана Ціханоўская

Святлана Ціханоўская са сваёй камандай плануе мітынгі да канца тыдня ў наступных гарадах:

31 ліпеня

  • Смаргонь у 13.00 (сквер, вул. Сініцкага)
  • Маладзечна ў 15.30 (стадыён, вул. Машэрава, 6а)
  • Ліда ў 19.00 (плошча ГЦ «Патсдам», вул. Лётная, 4)

1 жніўня

  • Гродна ў 12.00 (Каложскі парк)
  • Ваўкавыск у 15.30 (пляцоўка на аўтастаянцы на набярэжнай па вул. К. Маркса)
  • Слонім у 19.00 (стадыён «Дынама», вул. Чарняхоўскага)

2 жніўня

  • Баранавічы ў 10.00 (парк культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ (Малады парк) па вул. Камсамольскай)
  • Брэст у 14.00 (алея ля сцэнічнай пляцоўкі ў парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў, вул. Маскоўская)

Чытайце таксама: «Мы стаміліся ад хамства». На мітынг Ціханоўскай у Мінску прыйшлі 63 тысячы чалавек

Акрамя таго, сустрэчы з выбаршчыкамі правядуць давераныя асобы Святланы Ціханоўскай.

У Віцебскай вобласці:

31 ліпеня

  • Талачын, з 17.00 да 19.00 (стадыён «Меліяратар»)

1 жніўня

  • Сянно, з 12.00 да 14.00 (сквер на вуліцы Кастрычніцкай/Чырвонага Кастрычніка)
  • Чашнікі, з 15.00 да 17.00 (плошча Свабоды)

2 жніўня

  • Віцебск, з 12.00 да 14.00 (сцэна парку Мазурына)
  • Орша, з 14.00 да 18.00 (Парк Герояў)

У Менскай вобласці:

31 ліпеня

  • Слуцк, з 17.00 да 20.00 (вул. Леніна 158, моладзевы цэнтр)

1 жніўня

  • Клецк, з 16.00 да 19.00 (вул. Леніна, стадыён)

2 жніўня

  • Нясвіж, з 16.00 да 19.00 (вул. Гейсіка 1, моладзевы цэнтр)

Андрэй Дзмітрыеў

Графік сустрэч з выбарцамі і выступленняў Андрэя Дзмітрыева да канца гэтага тыдня такі:

31 ліпеня

  • Жодзіна ў 11.30 — пікет (уваход на Лядовую пляцоўку перад Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школай алімпійскага рэзерву № 1, вул. Лебедзеўскай, 18а).
  • Крупкі у 14.00 — прагулка з кандыдатам (па маршруце ад вакзала па вуліцы Савецкай да вуліцы Майскай)
  • Орша ў 17.00 — прагулка з кандыдатам (па вуліцы Леніна ад Медыцынскага каледжа праз Курган неўміручасці да сярэдняй школы № 17), у 18.00 — сустрэча з выбарцамі (сярэдняя школа № 17, вул. Т. Шаўчэнкі 46)

1 жніўня

  • Навагрудак у 10.00 — наведванне рынку (вул. Валчэцкага, 21а), а затым у 10.30 прагулка з кандыдатам у маршруце па вул. Савецкай ад Рынку да Канца
  • Шчучын у 12.00 — прагулка з кандыдатам (па маршруце ад Цэнтральнага рынку да Дома культуры, з раздачай улётак).
  • Скідзель ў 14.30 — пікет (пляцоўка каля Сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, вул. Кастрычніцкая, 40).
  • Гродна ў 17.00 — сустрэча з выбарцамі (Дом культуры прадпрыемства «Цветлит», вул. Дзяржынскага, 41/1)

Чытайце таксама: Кандыдатаў папярэдзілі аб правакацыях. Раўкоў: шукаюць яшчэ 170 тэрарыстаў, пад Псковам — дзве групоўкі

2 жніўня

  • Гродна ў 9.00 — прагулка з кандыдатам па Паўднёвым рынку (раздача ўлётак).
  • Масты ў 12.30 — пікет (пляцоўка каля будынка нумар 1 па вул. Пралетарскай).
  • Ваўкавыск у 15.00 — пікет (пляцоўка з аўтастаянкай на набярэжнай па вуліцы Карла Маркса).
  • Слонім у 17.00 — сустрэча з выбарцамі (вялікая глядзельная зала Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку (вул. Чырвонаармейская, 25).
  • пасёлак Мір у 20.00 — прагулка з кандыдатам (па маршруце ад аўтавакзала да Мірскага замка)

Давераныя асобы Аляксандра Лукашэнкі

У Менску 31 ліпеня з выбарцамі таксама будуць сустракацца давераныя асобы Аляксандра Лукашэнкі:

  • У 18.00 галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Іванец пагутарыць з выбарцамі ў сталічнай сярэдняй школе № 118 (пр-т Ракасоўскага, 128)
  • У 18.30 хірург-трансплантолаг Алег Румо правядзе сустрэчу ў актавай зале сярэдняй школы № 120 (вул. Варвашэні, 4)
  • У 18.30 палітолаг Вадзім Баравік сустрэнецца з электаратам у актавай зале гімназіі № 6 (вул. Усходняя, 40).

Чытайце таксама:
«Бярыце паўзу». Як сям’я з Гродна жыве з рознымі палітычнымі поглядамі і што пра гэта думае псіхолаг

Каго вы ўбачыце ў бюлетэні 9 жніўня. Галерэя кандыдатаў ад Hrodna.Life

Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 9 жніўня.