Навіны

Дырэктар стадыёна “Нёман” заклікаў прафсаюзы не падтрымліваць Лукашэнку

«Цяпер, думаю, менавіта той час, калі трэба гаварыць адкрыта і адстойваць сваё законнае меркаванне. І хай не для свайго дабра, так для дабра агульнага, дабра нашых дзяцей», – так пракаментаваў сваю заяву дырэктар ЦСК «Нёман» Віктар Шумель. Адкрыты ліст прафсаюзам ён апублікаваў 30 ліпеня ў сваіх сацыяльных сетках.

Віктар Шумель звярнуўся з адкрытым лістом да Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўніка ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі, Міхаілу Ордзе. Кажа, што ніколі свайго меркавання не хаваў, але ішоў на кампрамісы і не заўсёды адстойваў яго. Але цяпер ён не можа маўчаць.

Вось, што ён напісаў у лісце:

«Вы, будучи председателем федерации профсоюзов Беларуси, приняли 15 июля 2020 года заявление в поддержку Александра Григорьевича Лукашенко на предстоящих выборах. Вы открыто и недвусмысленно заявили от имени возглавляемой Вами организации, членом которой являюсь и я: «… И мы, организация трудящихся, приняли решение о поддержке на предстоящих выборах Александра Григорьевича Лукашенко. Это наше общее решение». Также, Вы призвали всех граждан сделать выбор в пользу данного кандидата в Президенты. 
Данные действия с Вашей стороны вызвали недовольство в коллективе и многие, включая меня, подали заявления о выходе из состава профсоюза. Основной причиной недовольства является несогласие с высказанной Вами позицией относительно поддержки вышеназванного кандидата в Президенты. Далеко не «общее» мнение Вы высказали, чем с большой вероятностью можете повлиять на мнение других».

Заявы на выхад з прафсаюзу падалі, акрамя Шумеля, каля 50 супрацоўнікаў ЦСК “Нёман”.

Шумелі ў каментары на фэйсбуку піша:

«Очень многое зависит от того, выскажем ли мы своё мнение открыто, ведь каждый думает “я один?”. Но мы не одни со своим мнением! Как оказалось, нас много. И мнения у нас очень схожи. Но каждого держат свои причины, я их не осуждаю. Многие люди уже открыто высказали о своих мыслях и многие, лишь за это мнение, страдают – в лучшем случае, просто лишаются работы. Хотя, у них стоит спросить страдание ли это».

Шумелі просіць Міхаіла Орду адмовіцца ад заяў, не датычных прамой дзейнасці федэрацыі прафсаюзаў, адкрыта адмовіцца ад падтрымкі федэрацыяй любога з кандыдатаў у прэзідэнты і зрабіць публічную заяву пра нейтралітэт.

Хто такі Віктар Шумель?

Віктар Шумель стаў дырэктарам ЦСК “Нёман” у 2017 годзе. У 2015-2017 гг. ён працаваў спачатку інспектарам, а потым начальніка парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп» (уваходзіць у структуру ЦСК «Нёман»). Віктар Шумель – актыўны ўдзельнік гродзенскіх, беларускіх і міжнародных спаборніцтваў па бегу, спартыўным арыентаванні і веласпорце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У школы Гродна шукаюць кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні

На сайце занятасці апублікавалі чатыры вакансіі для кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні. Іх шукаюць у школы…

21 лютага 2026

У Навагрудку прадаюць гатэль – за колькі акупіцца?

У Навагрудку на продаж выставілі гатэль "Крокус". Бізнес працуе з 2015 года - цяпер яму…

20 лютага 2026

Блінны суп, бліны з “Цэзарам”, бліны з гімалайскай соллю: дзе ў Гродне адзначыць Масленіцу?

Кафэ і рэстараны Гродна падрыхтаваліся да масленічнага тыдня, які праходзіць з 16 па 22 лютага.…

20 лютага 2026

Гродзенца судзілі за акт тэрарызму і пашкоджанне шляхоў

Гродзенец Глеб Юр'евіч Рыбчанка 20 лютага папоўніў спіс "экстрэмістаў". Мужчына апынуўся там пасля прысуду Гродзенскага…

20 лютага 2026

У Расіі прыдумалі аналаг карце паляка – “карту рускага”. Яе хочуць выдаваць беларусам

З прапановай выдаваць беларусам і ўкраінцам "карту рускага" у Дзярждуме выступіў дэпутат Міхаіл Дзялягін. Ён…

20 лютага 2026

У “Гродна Азот” спыталі, чаму завод расце, а колькасць супрацоўнікаў не мяняецца. На прадпрыемстве 700 вакансій

Гендырэктар "Гродна Азот" Ігар Ляшэнка сустрэўся з расійскімі студэнтамі. Студэнтаў здзівіла, што колькасць работнікаў «Гродна…

20 лютага 2026