Навіны

«Машыну вярнуць, сцягі знішчыць». У Гродне асудзілі Уладзіміра Родчанку

У судзе Ленінскага раёна Гродне 29 ліпеня прайшоў адміністрацыйны працэс у дачыненні да Уладзіміра Родчанкі за ўдзел 14 ліпеня ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве з дапамогай аўтамабіля. Яго прызналі вінаватым і далі штраф 25 базавых велічынь (675 рублёў).

Увечары 14 ліпеня экіпаж ДАІ спыніў Volkswagen Tiguan Уладзіміра Родченкі на Сацыялістычнай вуліцы. Гэты аўтамабіль у горадзе ведаюць многія: ён рэгулярна падтрымліваў акцыі салідарнасці ў Гродне ў чэрвені і ліпені 2020 года. Супрацоўнікі інспекцыі забралі аўтамабіль за гучную музыку і бел-чырвона-белы сцяг на даху.

У той жа вечар у РАУС Ленінскага раёна на Уладзіміра склалі пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Машыну Уладзіміра адагналі на стаянку міліцэйскага ўчастка як рэчавы доказ.

Чытайце таксама: Гродненец из того самого Volkswagen с бело-красно-белыми флагами планирует пересесть на Запорожцы

На судзе сведкамі па справе выступілі супрацоўнікі АМАПу: Сяргей Сарока і Уладзімір Сакалоўскі. 14 ліпеня яны неслі службу ў раёне Савецкай плошчы. У той вечар яны нікога не затрымлівалі і не папярэджвалі аб несанкцыянаваным мерапрыемстве, у іх задачу ўваходзіла толькі патруляванне. Самага Родчанку яны не бачылі, толькі яго аўтамабіль. Міліцыянты патлумачылі ў судзе, што машына Родчанкі некалькі разоў праязджала ў раёне Савецкай плошчы. Як і іншыя вадзіцелі, Родчанка падаваў сігналы. Пасля гэтага людзі пачыналі пляскаць.

На судзе Родчанка распавёў, што сваімі дзеяннямі ён выказваў грамадзянскую пазіцыю, але закон не парушаў. На відэа, прадстаўленым РАУС Ленінскага раёна, не відаць, каб аўтамабіль гродзенца падаваў сігналы.

«Майго кандыдата не зарэгістравалі і незаконна пасадзілі. Так, у той вечар я ездзіў са сцягамі і музыкай, але я не парушаў ПДР, не ствараў аварыйнай сітуацый і не сігналіў. Я законапаслухмяны грамадзянін. Калі мяне спынілі супрацоўнікі ДАІ, я быў ветлівы і культуры. Але ў мяне чамусьці забралі аўтамабіль. Прашу суд выдаць неадкладна мне мой транспартны сродак. Сям’я знаходзіцца на самаізаляцыі за горадам і мне патрэбен аўтамабіль», — сказаў на судзе Родчанка.

Уладзімір Родчанка пасля суда. Фота: Руслан Кулевіч
Аўтамабіль Уладзіміра да арышту. Фота: Уладзімір Родчанка
Аўтамабіль Уладзіміра на стаянцы РАУС Ленінскага раёна. Фота: Уладзімір Родчанка

Суддзя Руслан Гурын прызнаў Уладзіміра Родчанку вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і асудзіў яго на штраф 25 базавых велічыняў (675 рублёў). Суддзя вырашыў вярнуць машыну Родчанку, а два бел-чырвона-белыя сцягі, знятыя з аўто, знішчыць.

Родчанка мае намер аспрэчваць рашэнне суда.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Лідская бальніца запусціла свой чат-бот. Скарыстацца ім можна пасля рэгістрацыі

Лідская бальніца запусціла ў Telegram чат-бот для пацыентаў, дзе можна запісацца на прыём, выклікаць лекара…

14 ліпеня 2025

Праваабаронцы: у Гродне пачынаецца масавы суд за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

У Гродне пачаўся масавы судовы працэс па абвінавачванні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе праваабарончы цэнтр…

14 ліпеня 2025

Дрэваў будзе яшчэ менш? Навукоўцы і азеляніцелі абмяркоўваюць, што рабіць з распаўсюджваннем амелы ў Гродне

Праблему масавага распаўсюджвання амелы белай у Гродне ў пачатку ліпеня абмяркоўвалі супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі…

14 ліпеня 2025

Памёр мастак-кераміст з Гродна Яўген Адзіночанка

Памёр гродзенскі мастак-кераміст Яўген Адзіночанка. Яму было 64 гады. Пра смерць мастака паведаміла яго дачка…

14 ліпеня 2025

Дарогі без рамонту, агрэсіўныя птушкі і кветкі, якія загароджваюць агляд: чым незадаволеныя жыхары Гродна

У Гродне стаў даступны новы спосаб паведамляць аб гарадскіх праблемах — праз бот «На сувязі».…

11 ліпеня 2025

У Гродне адзначаць Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Што ў праграме?

У Гродне пройдуць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Асноўныя падзеі адбудуцца…

11 ліпеня 2025