Новости

ДзяржСМІ: пад Мінскам затрыманы 32 замежныя баевікі. Лукашэнка нядаўна папярэджваў аб такой верагоднасці

Сёння ноччу супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі пад Мінскам затрымалі 32 баевікі замежнай прыватнай ваеннай кампаніі, піша БелТА. Падрабязнасцяў пакуль ніхто не паведамляе.

Якія-небудзь падрабязнасці пакуль не паведамляюцца. Сакратарыят Рады бяспекі Беларусі і прэс-служба КДБ недаступныя для каментароў, піша T*T.BY.

Іншыя сілавыя ведамствы пакуль таксама не камэнтуюць інфармацыю:

«Ніякай дадатковай інфармацыі ў нас пакуль няма», — паведаміў прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч. Аналагічны адказ атрымалі і ў МУС.

Раней Аляксанар Лукашэнка заявіў, што для дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі могуць выкарыстоўваць навучаных баевікоў прыватных ваенных кампаній. Пра гэта таксама казаў і дзяржсакратар Савета бяспекі Андрэй Раўкоў, нагадвае «Радыё С**бода».

«Дзяржсакратар [Савета бяспекі Андрэй Раўкоў] правільна сказаў, што ўсякія вайны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый, потым майданы. На майдан, калі сваіх няма (у нас замала „майданутых“), іх падцягнуць збоку. Гэта прафесійныя вайскоўцы, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у межах „ПВК“ (прыватныя ваенныя кампаніі. — РС) па ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах», — адзначыў Лукашэнка 24 ліпеня падчас паездкі ў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы.

Падзяліцца
Меткі: у Беларусі

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024