Новости

За суткі 119 беларусаў заразіліся COVID-19. Міністэрства аховы здароўя: спадзяемся, маштабнай другой хвалі каранавіруса не будзе

У Беларусі на 27 ліпеня зарэгістраваныя 67 251 (+119) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 60 492 (+67) пацыенты, памерлі — 538 (+4), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 1 257 399 тэстаў.

Міністэрства аховы здароўя рыхтуе усё неабходнае, каб быць гатовым да магчымай другой хвалі каранавіруса, паведаміў кіраўнік ведамства Уладзімір Каранік ў эфіры тэлеканала ОНТ, піша T*T.BY.

 — Спадзяемся, што такой маштабнай другой хвалі ў нас не будзе, але ў любым выпадку рыхтуемся, каб усё неабходнае ў сістэме аховы здароўя было, — заявіў міністр.

Каранік заявіў, што пандэмія падштурхнула да таго, каб больш актыўна выкарыстоўваць КТ: «Гэта значыць мы зразумелі, наколькі гэта важна, і будзем гэта рабіць значна хутчэй».

На тыдні кіраўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў, што сітуацыя з каранавірусам стабілізавалася: зніжаецца не толькі колькасць інфіцыраваных, але і пацыентаў з дыягназам «пнеўманія».

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024