Навіны

Гродзенцаў просяць дапамагчы дзецям-сіротам сабрацца ў школу

Штогод перад навучальны годам Цэнтр дапамогі «Вера» праводзіць дабрачынную акцыю «Збяром дзяцей у школу разам!». Акцыя праводзіцца ў падтрымку больш за 200 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцаў дзіцячых дамоў, дамоў-інтэрнатаў і сацыяльных прытулкаў.

У мінулым годзе, дзякуючы ўдзелу неабыякавых людзей і арганізацый, для дзяцей-сірот, выхаванцаў дзіцячых дамоў і іншых сацыяльных устаноў, цэнтр дапамогі перадаў вялікую колькасць школьных тавараў і прыладаў, новага адзення і абутку.

 — Дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, наведваюць звычайныя агульнаадукацыйныя школы, дзе побач з імі вучацца дзеці, у якіх ёсць бацькі, — працягваюць у Цэнтры дапамогі «Вера». — Таму так важна, каб кожнае дзіця-сірата прыйшло ў школу прыгожым і шчаслівым, з новым пеналам, партфелем, у прыгожай вопратцы і абутку, і не саромеўся сваіх аднагодкаў.

Што можна перадаць падапечным Цэнтра дапамогі «Вера»

Зварот Цэнтра

6-гадовая Светачка, 10-гадовы Арцём, 15-гадовы Іван — гэтыя і іншыя дзеці, якія з’яўляюцца выхаванцамі дзіцячых дамоў і іншых сацыяльных устаноў, 1 верасня прыйдуць на лінейку. У чым яны прыйдуць, з чым яны пачнуць гэты навучальны год — залежыць цяпер толькі ад нас з вамі.

Цэнтр дапамогі «Вера» просіць усіх неабыякавых людзей адгукнуцца і падтрымаць дзяцей! Дапамагчы можа кожны! Шарыкавая ручка, сшытак, абсалютная любая рэч, перададзеная вамі для дзяцей, дапаможа дзецям пачаць новы навучальны год з усмешкай і радасцю!

Як вы можаце дапамагчы дзецям

Вы можаце дапамагчы дзецям, перадаўшы для іх:

  • тавары для школы: партфель, пенал, сшытак, фарбы, клей, альбом для малявання, гумка, каляровая папера, каляровыя алоўкі, фламастэры, ручка шарыкавая і іншае;
  • адзенне, абутак (рэчы прымаюцца толькі новыя).

Вы можаце прывезці дапамогу для дзяцей, выслаць яе або аформіць дастаўку на адрас: 230 027, г. Гродна, вул. Рэпіна 5 А. Даведкі па тэлефоне: +375 33 61 333 61.

Дабрачынная акцыя праводзіцца да 1 верасня.

Як яшчэ вы можаце дапамагчы

Вы можаце дапамагчы, унёсшы мэтавае ахвяраванне на куплю тавараў для школы, адзення і абутку для дзяцей-сірот на любы з дабрачынных рэквізітаў з указаннем прызначэння плацяжу — Школа:

  1. Банкаўскі дабрачынны рахунак.

Гродзенскае абласное ўпраўленне № 400 ААТ «ААБ Беларусбанк», г. Гродна, вул. УНП 591 029 371. БІК (SWIFT): AKBBBY2X. Дабрачынны рахунак: BY83 AKBB 3135 0000 0038 9400 0000. Цэнтр дапамогі Вера.

  1. Сістэма «Разлік» (АРІП).

Для правядзення плацяжу неабходна выбраць паслядоўна пункты:

  • Сістэма «Разлік «(АРІП)
  • Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні
  • Дапамога дзецям, дарослым
  • ЦЭНТР ДАПАМОГІ ВЕРА
  • Ахвяраваньне.

Размяшчэнне паслугі ў дрэве паслуг сістэмы «Разлік» (АРІП) у некаторых пунктах аплаты можа адрознівацца ад апісанага вышэй. У сувязі з гэтым, у выпадку ўзнікнення праблем з пошукам паслугі, прапануем выканаць пошук па УНП: 591 029 371.

  1. SMS-ахвяраванне.

Калі вы з’яўляецеся абанентам мабільнага аператара life:) або МТС, то вы можаце здзейсніць ахвяраванне, адправіўшы на нумар 553 SMS-паведамленне (не тарыфікуецца) віду:

1222 <Школа><Сума>

1222 ПРАБЕЛ Школа ПРАБЕЛ сума

Прыклад SMS-паведамлення: 1222 Школа 1*

  • У гэтым выпадку з вашага рахунку будзе спісана толькі паказаная сума. Прабел паміж параметрамі абавязковы! З рахунку здымаецца сума ахвяраванні і камісія; для абанентаў МТС камісія сістэмы iPay складае 3%, для абанентаў life:) — 4,5%. Для ажыццяўлення аперацый у сістэме iPay даступная не ўся сума балансу асабовага рахунку: пасля спісання выніковай сумы аперацыі на вашым рахунку павінна застацца не менш за 10 капеек для абанентаў МТС і не менш за 50 капеек для абанентаў life:). Для абанентаў Velcom гэта паслуга недаступная.
Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024