Навіны

Hrodna.life арганізуе гарадскую гульню: далучыцца можа кожны цягам месяца

Квэст ад Hrodna.life пачнецца ў суботу, 25 ліпеня, і працягнецца месяц. Далучыцца да гульні можна ў любы момант на платформе grodno.en.cx.

Гэта першая гульня з серыі гарадскіх гульняў, якія рэдакцыя Hrodna.life запланавала на лета-восень 2020. Зараз амаль немагчыма з’ехаць адпачываць за мяжу, таму мы вырашылі арганізаваць для нашых чытачоў інтэлектуальна-забаўляльны адпачынак у горадзе.

Каб прайсці ўсе ўзроўні, вам спатрэбіцца асацыятыўнае мысленне, веды па гісторыі Гродна і ўменне эфектыўна гугліць. Адказ на некаторыя пытанні прыйдзе адразу, на іншыя ж будзе патрабаваць роздумаў - час на іх будзе. Вы можаце пачаць квэст у адзін дзень, потым узяць перапынак на некалькі, а потым вярнуцца да заданняў. Праз нейкі час, калі вы ніяк не зможаце прайсці пэўны ўзровень, з’явяцца падказкі, якія дапамогуць.

Каб прайсці гульню, не спатрэбіцца ніякае дадатковае абсталяванне. Хопіць смарфтона з інтэрнэтам, зручнай вопраткі і, калі будзеце гуляць ноччу, ліхтарыка. У большасці ўзроўняў вам трэба будзе знайсці код, напісаны недзе побач з месцам, зашыфраваным у заданні. Дзякуючы коду вы зможаце перайсці на наступны этап.

Гульня індывідуальная. Найлепшыя гульцы атрымаюць сувеніры ад Hrodna.life. Пяцёрка найлепшых — таксама ад праекта Grodno.en.cx.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024