Новости

За суткі ў Беларусі каранавірусам заразіліся 118 чалавек. У Расіі прайшлі выпрабаванні вакцыны ад COVID-19 на добраахвотніках

У Беларусі на 20 ліпеня зарэгістраваныя 66 213 (+118) чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 58 290 (+86) пацыентаў, памерлі - 503 (+4) чалавека, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 1 199 317 тэстаў.

20 ліпеня з вайсковага шпіталя імя Бурдэнкі выпісалі апошнюю групу добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў клінічных выпрабаваннях вакцыны ад каранавіруса, паведаміў начальнік 48 ЦНДІ войскаў РХБ абароны Узброеных Сіл РФ чалец-карэспандэнт Расейскай акадэміі навук, доктар біялагічных навук, прафесар, палкоўнік медыцынскай службы Сяргей Барысевіч у інтэрв'ю газеце «Красная звезда», піша T*T.BY.

У складзе групы было 20 чалавек. Ім ўводзілі вакцыну, сумесна распрацаваную Міністэрствам абароны і Нацыянальным даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі.

«Перад навукоўцамі яшчэ велізарны пласт аналітычнай працы, складанне выніковых справаздач, прадстаўленне вынікаў, дзяржаўная рэгістрацыя вакцынавага прэпарата. Але ўжо цяпер наяўныя дадзеныя аналізаў пацвярджаюць, што ў выніку вакцынацыі ў добраахвотнікаў выяўлены неабходныя антыцелы да каранавірусу, а кампаненты вакцыны бяспечныя і добра пераносныя чалавекам», — падвёў вынікі клінічных выпрабаванняў Барысевіч.

Ён таксама паведаміў, што антыцелы, якія даюць арганізму імунітэт да каранавірусу, захаваюцца пасля ўвядзення вакцыны надоўга. «Магчымасці платформы, на якой да гэтага былі распрацаваны дзве вакцыны супраць ліхаманкі Эбола і вакцына супраць блізкаўсходняга рэспіраторнага сіндрому, дазволяць доўга падтрымліваць ахоўны цітр, выпрацоўваемы пасля імунізацыі», — сказаў Барысевіч.

У ходзе даследаванняў была выкарыстаная метадалогія колькаснай ацэнкі ўзбуджальніка, якая была распрацавана ў 48 ЦНДІ, удакладніў начальнік Інстытута. Таксама медыкі выкарыстоўвалі лабараторную мадэль, якая дазволіла прайграць праходжанне захворвання для ацэнкі ахоўнай эфектыўнасці лекаў.

Клінічныя выпрабаванні на добраахвотніках у шпіталі імя Бурдэнкі пачаліся 18 чэрвеня. Першая група, якой ўвялі вакцыну, складалася з 18 чалавек. Другой групе ўвялі прэпарат праз некалькі дзён, пасля таго як вынікі першых клінічных выпрабаванняў дазволілі працягнуць даследаванні.

У канцы чэрвеня добраахвотнікі паведамлялі, што адчуваюць сябе добра, ніякіх пабочных з’яў або ускладненняў выяўлена не было.

Хроніка каранавіруса ў Гродне


Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024