Скаргу Ежы Грыгенчы абласны суд не задаволіў - яго пасадзяць на дзесяць сутак, але не зараз

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Ежы Грыгенчы на рашэнне суда Ленінскага раёна, які прысудзіў яму дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «Ланцугу салідарнасці», паведамляе harodniaspring.org.

13 ліпеня суддзя Ларыса Барэль прысудзіла Ежы Грыгенчу 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Гродне. Пад арышт Грыгенчу дагэтуль не ўзялі, спасылаючыся на адсутнасць дакументаў.

Скаргу 20 ліпеня ў Гродзенскім абласным судзе разглядаў суддзя Валерый Раманоўскі. Ён зачытаў асноўныя пункты скаргі, выслухаў дапаўненні Грыгенчы, які даводзіў, што яго судзілі па «фальшывым» пратаколе, які нікім з міліцыянтаў не падпісаны. Раманоўскі не задаволіў скаргу.

Гродзенскія праваабаронцы перакананыя, што справа Грыгенчы мае характар палітычнага пераследу. А адбываць арышт Грыгенчу не бяруць зараз, бо хочуць яго пасадзіць на дзесяць сутак падчас папярэдняга галасавання і ў дзень выбараў. «Гэта робіцца для таго, каб пазбавіць Грыгенчу як актыўнага выкрывальніка парушэнняў выбарчага заканадаўства магчымасці весці назіраннне за працэсам галасавання», — паведамілі яны.

У Гродне 19 чэрвеня, а 19:00 пачалася акцыя салідарнасці са зняволенымі. Людзі расцягнуліся ланцугом ад Дома Мураўёва на Савецкай плошчы да філармоніі. Машыны, што праязджалі міма, актыўна сігналілі. Агулам ў ланцугу стаяла блізу 600 чалавек, затрымалі і ўжо вызвалілі аднаго чалавека.

Ежы Грыгенча — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сябра ініцыятыўнай групы Ганны Канапацкай. У 2019 годзе за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт.23.34) яго судзілі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, у 2017 — за ўдзел у Маршах недармаедаў.

Анна Канопацкая приехала в Гродно поддержать в суде активиста

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024