У цэнтры Гродна ў дворыку на вуліцы Тэльмана адкрыўся веганскі бар «Кровать». Гаспадары — трое сяброў, якія восенню мінулага года вырашылі зрабіць новую «негламурную і дзе можна нават сядзець на падлозе» ўстанову. За інтэр'еры адказвала гродзенская мастачка Дар’я Цемра (Семчук), піша TUT.BY.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

 — Неяк стала ў горадзе шмат аднатыпных устаноў, а мы любім вечарынкі і тусоўкі, таму вырашылі самі зрабіць такое месца, — кажа Дар’я.

Рэчы для інтэр'еру шукалі на барахолках і нават на сметніках, рэстаўравалі, прывозілі з усіх гарадоў Беларусі.

— Самы дарагі прадмет — гэта адзін з сталоў. Ён каштаваў 300 рублёў. Люстэрка, напрыклад, аддалі нам за 40 рублёў, — распавядае Дар’я.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Бар называецца «Кровать». Уладальнікі кажуць, што яно гучнае і проста ім падабаецца. Ва ўстанове ёсць і танцавальная зала, і месца, дзе можна проста пасядзець з сябрамі.

Дар’я распавядае, што «Кровать» — месца, дзе могуць збірацца людзі розных узростаў і тут усім будзе цікава. Бар — веганскі.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

— Таму што мы самі веганы, таму так усё і атрымалася, — усміхаецца Дар’я.

Месца атрымалася атмасферным, са старымі прадметамі ў інтэр'еры, з летняй пляцоўкай у двары старадаўніх гродзенскіх дамоў.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

 — Чыста Львоў, — смяецца Дар’я.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY
Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY