Праваабаронцы: у Гродне затрымалі кіроўцу аўтамабіля з БЧБ-сцягам, па Беларусі вядома пра 253 затрыманні

У Гродне 14 ліпеня затрымалі Уладзіміра Родчанку, які ездзіў на аўтамабілі з БЧБ-сцягам. Яго даставілі ў РАУС Ленінскага раёна. Пазней яго вызвалілі, але аўтамабіль пакуль не вярнулі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Ці складалі на яго пратакол, невядома. У Гродне ў той дзень затрымалі каля дзесяці чалавек, паведамляюць крыніцы Hrodna.life. Спраўдзіць гэта пакуль не ўдалося.

Увечары 14 ліпеня пасля аб’явы вынікаў рэгістрацыі на цэнтральную плошчу Гродна выйшла міліцыя і гродзенцы. Паведамляюць, што ў пікавыя моманты было каля 300 чалавек. Людзі пляскалі і крычалі «Жыве Беларусь!». На самой плошчы затрыманняў не было.

Падобныя падзеі адбываліся ў іншых гарадах. У Мінску, Пружанах, Брэсце, Гомелі, Салігорску і Бабруйску адбыліся затрыманні. У вялікіх гарадах АМАП жорстка затрымліваў людзей, якія выйшлі на вуліцы. Некаторых адпусцілі. Затрымлівалі ў тым ліку непаўналетніх, журналістаў, грамадзянінаў замежных дзяржаў. Пакуль вядома пра 253 затрыманні.

Гродненцы и ОМОН вышли на Советскую после регистрации кандидатов в президенты

Смотрите, как в Гродно люди вышли на стихийную акцию протеста

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024