Новости

Бабарыку і Цапкалу адмовілі ў рэгістрацыі, Ціханоўская — кандыдатка на пасаду прэзідэнта

Члены ЦВК аднагалосна прагаласавалі за адмову ў рэгістрацыі Віктара Бабарыкі ў кандыдаты на прэзідэнцкія выбары па прапанове Лідзіі Ярмошынай. Прычына — неадпаведнасць дэкларацыі аб даходах і маёмасці і ўдзел замежнай арганізацыі ў яго выбарчай кампаніі. Ліст з Камітэта дзяржкантролю, у якім сказана, што Бабарыка кіраваў злачыннай групай, «якая адмывала грошы», падчас пасяджэння ЦВК зачытала Лідзія Ярмошына. Адмовілі ў рэгістрацыі і Валерыю Цапкале, якому не хапіла прызнаных подпісаў. Астатнія прэтэндэнты, якія падавалі дакументы на рэгістрацыю, атрымалі пасведчанні кандыдатаў.

За сваё вылучэнне Віктар Бабарыка здаў у камісіі 367 179 подпісаў, пасля праверак сапраўднымі былі прызнаныя 165 744 подпісы.

13 ліпеня давераныя асобы Бабарыкі былі запрошаныя ў ЦВК, дзе іх азнаёмілі з вынікамі праверкі дакументаў, пададзеных для рэгістрацыі Віктара Бабарыкі ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Па выніках праверкі фармальных падстаў для адмовы ў рэгістрацыі не было.

Чытайце таксама: «Не идти на выборы — проголосовать за власть». Виктор Бабарико собрал на встрече 250 гродненцев

Кіраўнічка ЦВК адзначыла, што ў Бабарыкі ў дэкларацыі не пазначаны некалькі лічбаў: кешбэк ад Белгазпрамбанка — 283 рубля 43 капейкі, і даход па ўкладах — 1263 даляра, 0,05 еўра, што не з’яўляецца памылкай і тымі 20% неадзначанымі даходамі, з-за якіх яго могуць не зарэгістраваць.

Але, як адзначыла Ярмошына, «разам з тым» у ЦВК паступіў ліст ад Камітэта дзяржкантролю, у якім пазначана, што Бабарыка кіраваў злачыннай групай, «якая адмывала грошы». У лісце былі нават пратаколы допыту.

— Магу толькі пажартаваць, што хабар не адлюстроўваюцца ў дэкларацыі, але факт ёсць, — працытаваў Лідзію Ярмошыну Оnliner. — Таксама Дзяржкантроль мае дадзеныя аб выкарыстанні Бабарыкам замежнай грашовай дапамогі.

За замежную дапамогу палічылі тое, што сябры ініцыятыўнай групы, работнікі «Белгазпрамбанка», у службовы час займаліся прасоўваннем прэтэндэнта ў кандыдаты за грошы банка, які з’яўляецца ўласнасцю Расіі.

Прадстаўнік Віктара Бабарыка аспрэчыў сказанае Лідзіяй Ярмошынай, адзначыўшы, што агучылі сутнасць абвінавачання ў крымінальнай справе, якая зараз расследуецца, па ёй не вынесены прысуд. Паводле яго слоў, калі гэтыя звесткі пацвердзяцца, то ў любы момант можна адмяніць рэгістрацыю асобы ў якасці кандыдата. «Гэта не фінансаванне, а, можа быць, толькі парушэнне працоўнай дысцыпліны», — пракаментаваў прадстаўнік штаба другую прычыну для адмовы.

Цапкала таксама адмовілі, Ціханоўскую зарэгістравалі

Адмоўлена ў рэгістрацыі таксама і Валерыю Цапкалу. Раней яго штаб сцвярджаў, што за яго вылучэнне ў кандыдаты сабралі больш за 200 тысяч подпісаў, пасля зверкі ў выбаркамы здалі 160 тысяч. Аднак Цэнтрвыбаркам прызнаў толькі 75 тысяч, што недастаткова для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.

Таксама праверка ЦВК паказала, што жонка Валерыя Цапкалы не паказала, што ў яе ва ўласнасці ёсць акцыі «Прыёрбанка». Па словах супрацоўніцы ЦВК, гэта істотная неадпаведнасць.

Святлану Ціханоўскую зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты аднагалосна па прапанове Лідзіі Ярмошынай. Перад гэтым ЦВК абмяркоўваў, ці ўлічваць неўнясенне ў дэкларацыю дома ў Гомельскай вобласці як істотнае парушэнне. Ціханоўская патлумачыла, што запушчаны працэс аспрэчвання ўгоды, і яна не ведае выніку, бо ўсе дакументы канфіскаваныя, а БРТІ не дае інфармацыю без даверанасці ад мужа.

У дакументах Ганны Канапацкай не выявілі ніякіх парушэньняў, яе зарэгістравалі. Андрэя Дзмітрыева, Сяргея Чэрачня і Аляксандра Лукашэнку таксама зарэгістравалі аднагалосна.

У звароце да ЦВК Андрэй Дзмітрыеў сказаў, што ідзе на выбары, бо Беларусі патрэбны новы прэзідэнт, і няма кандыдата з падтрымкай большасці.

Чытайце таксама: «Я — единственный реальный противник Лукашенко». Анна Канопацкая про участие в выборах

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024