Навіны

Ганна Канапацкая прыехала ў Гродна падтрымаць у судзе актывіста

«Ён мой чалавек, таму я прыехала яго падтрымаць», — кажа прэтэндэнт у прэзідэнты Ганна Канапацкая. Яна прыехала ў Гродна 13 ліпеня на суд над сябрам сваёй ініцыятыўнай групы Ежы Грыгенчам.

На гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу 30 чэрвеня склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 3 арт. 23.34 КаАП) 19 чэрвеня, калі ў Гродне праходзіла акцыя «Ланцуг салідарнасці». Актывісту пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь (540−1350 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Што за акцыя пратэсту?

У Гродне 19 чэрвеня, а 19:00 пачалася акцыя салідарнасці з вязнямі. Людзі расцягнуліся ланцугом ад дома Мураўёва на Савецкай плошчы да філармоніі. Машыны, што праязджалі побач, актыўна сігналілі. Усяго ў ланцугу стаяла каля 600 чалавек. Пазней акцыі паўтараліся, але ўжо не былі такімі масавымі.

Ежы Грыгенча — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2019 годзе яго судзілі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй, у 2017 — за ўдзел у Маршах недармаедаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024