Актывісткі руху «Маці 328» падрыхтавалі адкрыты зварот да «усіх структураў улады Рэспублікі Беларусь», дзе абяцаюць распачаць галадоўку ад 16 ліпеня, піша Белсат.

Зварот падпісалі прадстаўніцы руху Ала Берналь і Алена Кузьміна.

У заяве адзначаецца, што ўлады прынялі нязначныя змены ў антынаркатычнае заканадаўства, а пытанне памілавання асуджаных паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу «дагэтуль павісла ў паветры». Таксама застаецца праблема рэсацыялізацыі і працаўладкавання былых вязняў, бо большасць прадпрыемстваў проста не хочуць браць такіх людзей на працу.

Рух «Маці 328» нагадваюць пра свае галоўныя патрабаванні:

  • стварэнне незалежнай камісіі з прадстаўнікоў улады, дэпутатаў, праваабаронцаў, незалежных экспертаў;
  • перагляд справаў асуджаных па арт.328;
  • сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

«На падставе ўсяго выкладзенага заяўляем, што маці абвяшчаюць чарговую, санкцыянаваную галадоўку да задавальнення нашых патрабаванняў. Дата пачатку акцыі 16 ліпеня 2020 года», — адзначаецца ў заяве.

«Я нашла дело жизни». Лариса Жигарь про «Маці 328», выход сына из тюрьмы, голодовки и выборы