У Беларусі на 10 ліпеня зарэгістраваныя 64 604 (+193) чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 54 254 (+645) пацыента, памерлі - 454 (+5) пацыента, піша Міністэрства аховы здароўя.
Усяго праведзена 1 111 614 тэстаў.
Краіны ЕС вырашылі, што адкрыццё мяжы залежыць ад эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, з якой чалавек прыязджае. У канцы вясны казалі пра 25 новых выпадках COVID-19 на 100 тысяч чалавек. Цяпер многія апускаюць паказчык да 15. Праз тыдзень Беларусь возьме першую планку, яшчэ праз тыдзень-другі, паведамляе Onliner.by.
В Литве зафиксировали пять новых случаев COVID-19. Один привезли из Беларуси
Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус паведаміў, што сітуацыя з каранавірусам у свеце пагаршаецца, і большасці краін пакуль не ўдалося ўзяць сітуацыю пад кантроль. Пра гэта ён заявіў пры інфармацыйнай панэлі краін-членаў арганізацыі, піша The Guardian.
«У большай частцы свету вірус не знаходзіцца пад кантролем. Становіцца горш. Цяпер у СААЗ зафіксавана больш за 11,8 млн выпадкаў COVID-19. Больш 544 тысяч жыццяў страчана. Пандэмія па — ранейшаму паскараецца», — сказаў Гебрэесус.
Паводле яго слоў, за апошнія шэсць тыдняў агульная колькасць выпадкаў падвоілася. Кіраўнік СААЗ адзначыў, што каранавірусная інфекцыя разбурыла сістэмы аховы здароўя ў некаторых з самых багатых краін свету, а краіны, якія прынялі паспяховыя меры, не маюць вялікіх сродкаў.
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…
На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…