У вайсковай частцы 5522 (там базуецца патрульна-паставая служба міліцыі і рота АМАП) у Гродне раніцай 8 ліпеня пачаліся вучэнні. Супрацоўнікі ДАІ перакрылі вуліцу Чырвонаармейскую, праязджаць аўтамабілям забаронена.
Telegram-канал «Типичная Беларусь» паведамляе, што на стадыёне вайсковай часткі супрацоўнікі міліцыі трэніруюцца ў поўным абмундзіраванні і са шчытамі. На такіх вучэннях іх, верагодна, рыхтуюць адпрацоўваць дзеянні на выпадак масавых акцый пратэсту.
Здымаць вучэнні на тэрыторыі вайсковай часткі забаронена — гэта рэжымны аб’ект. У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама вучэнні ніяк не каментуюць. Там распавялі толькі, што рух па Чырвонаармейскай хутка адкрыюць.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…