Новости

У Беларусі - 64 003 выпадкі каранавіруса. Лукашэнка заявіў пра перамогу над ім у Мінску

На 7 ліпеня каранавірусам заразіліся 64 003 беларусаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 51 902 пацыентаў, 436 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі.

За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 199 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных звестак, памерлі 7 чалавек, 782 пацыента выпісалі.

У перыяд распаўсюджвання каранавіруса ў Беларусі правялі 1 078 267 тэстаў. За апошнія суткі было зроблена 4 027 тэстаў.

Лукашэнка абвясціў пра перамогу над вірусам

Аляксандр Лукашэнка 7 ліпеня на сустрэчы з актывам горада Мінска зноў заявіў, што каранавірус пераможаны.

«Сістэма, якая ў нас ёсць, і тая дысцыпліна і кіравальнасць у ахове здароўя дапамагала нам у такім густанаселеным і адкрытым горадзе пераадолець гэтыя праблемы, — цытуе прэзидэнта БелТА. — Я магу вас павіншаваць, што мы справіліся з гэтай бядой».

Лукашэнка падкрэсліў, што самым галоўным было не дапусціць панікі.

Суседзі не зусім згодныя

Наша краіна не зачыняла межаў, але суседнія краіны Еўрасаюза беларусаў пакуль не пускаюць. Каб трапіць у спіс «чыстых» краін, ўезд адкуль дазволены, трэба адпавядаць пэўным крытэрам:

  • колькасць новых выпадкаў COVID-19 у краіне на 100 тысяч жыхароў за апошнія 14 дзён павінна быць блізкай да сярэдняга паказчыка ЕС або ніжэй за яго;
  • апошнія два тыдні павінна фіксавацца нейкая аднолькавая колькасць штодзенных выпадкаў, або яе скарачэнне;
  • спосабы барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса ў краіне: тэставанне, адсочванне кантактаў, лакалізацыя, лячэнне, справаздачнасць, а таксама дакладнасць інфармацыі.

У Літве 4 ліпеня пацвердзілі пяць новых выпадкаў каранавіруса. Тры з пяці выпадкаў прывазныя: з Вялікабрытаніі, Беларусі і Швецыі.

Ва Украіну замежнікаў, у тым ліку беларусаў, пускаюць толькі пры наяўнасці поліса страхавання выдаткаў, звязаных з лячэннем COVID-19, і абавязковай двухтыднёвай абсервацыяй. Скараціць яе можна толькі зрабіўшы ўжо пасля перасячэння мяжы ПЦР-тэст і атрымаўшы адмоўны вынік. Ад каранціну вызваленыя жыхары краін, у якіх колькасць актыўных выпадкаў захворвання COVID-19 складае больш за 40 чалавек на 100 тысяч насельніцтва.

Расія для большасці беларусаў, акрамя невялікага спісу выключэнняў, таксама недаступная. Амбасадар Беларусі ў Расеі прагназуе, што мяжа паміж Беларуссю і Расеяй, закрытая расейскім бокам у сакавіку з-за пандэміі COVID-19, будзе зноў адкрыта ў канцы ліпеня — пачатку жніўня, паведамляла БелТА.

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024