Навіны

У Гродне на суткі асудзілі апэратара Ціханоўскага, які быў у прыбіральні падчас інцыдэнту

У Горадні асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства дзявятага фігуранта «справы Ціханоўскага» Арцёма Сакава. Пастанову вынес суд Ленінскага раёну 2 ліпеня, піша «С**бода».

25-гадовага жыхара Гомля Арцёма Сакава затрымалі 31 траўня на найманай кватэры ў Горадні. Ён праходзіць па крымінальнай «справе Ціханоўскага», знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1. Гэтая адміністратыўная справа ня мае дачыненьня да крымінальнай справы, па апошняй суду яшчэ не было.

Справу разглядаў судзьдзя Руслан Гурын. Сьведкамі выступілі амапаўцы Раман Мацкевіч і Сяргей Біліда. Абараняў Сакава адвакат Андрэй Шчапяткоў.

Арцём Сакаў (на экране)

Паводле пратаколу, Сакаў 29 траўня на Савецкай плошчы ў Горадні нецэнзурна выражаўся, чапляўся да мінакоў, хапаў іх за адзеньне.

Амапавец Раман Мацкевіч, які выступіў у якасьці сьведкі, паказаў, што 29 траўня на Савецкай плошчы ў Горадні яны затрымлівалі іншага чалавека. Па дарозе ўбачылі Сакава, які нецэнзурна лаяўся, цягаў людзей за адзеньне, хапаў за рукі, спрабаваў прыцягнуць іх увагу, але затрымаць яго тады фізычна не было магчыма, бо яны вялі іншага чалавека. Ува што быў апрануты Сакаў, каго менавіта ён хапаў за адзеньне, якімі менавіта словамі ён лаяўся, Мацкевіч ня мог сказаць.

Амапавец Сяргей Біліда даў аналягічныя паказаньні. Ён паведаміў, што затрымліваў Сакава разам са сваім калегам Мацкевічам увечары 31 траўня на найманай кватэры ў Горадні.

Арцём Сакаў сваёй віны цалкам не прызнаў. Ён паведаміў, што на момант, калі пацярпелі два міліцыянты, ён быў у краме «Баторыя», хадзіў у прыбіральню.

Ён бачыў, як пяцёра амапаўцаў затрымлівалі Сяргея Ціханоўскага. У той момант Сакаў быў побач зь Ціханоўскім. Сакаў мяркуе, што міліцыянтаў там было дастаткова, каб затрымаць і яго таксама. Аднак, па ягоных словах, яго нехта нават адштурхнуў, каб не перашкаджаў затрыманьню.

Ён удакладніў у ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай, што адбылося. Потым сеў у маршрутку і паехаў на найманую кватэру да сястры. Па словах Сакава, яго затрымалі каля 21:00 31 траўня на гэтай кватэры. Цэлую ноч яму не паказвалі дакумэнтаў, якія тлумачылі б прычыну затрыманьня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024