З 7 ліпеня закрыюць участак дарогі ад вуліцы Будзёнага праз вуліцу Кірава да вуліцы Урыцкага. Асноўныя работы будуць доўжыцца да 24 ліпеня. Цяпер там часткова закрытая адна паласа, паведамляе youtube-канал «Гродна Плюс».
Пакрыццё заменяць, таму што яно мае крытычныя дэфекты, прасадкі, расколіны. На ўчастак каля 600 метраў плануецца пакласці 400 тон асфальта-бетоннай сумесі. Работы будуць праводзіцца па фрэзераванні верхняга пласта асфальта-бетоннага пакрыцця, з наступнай заменай інжынерных камунікацый і з наступнай кладкай верхняга пласта асфальта-бетоннага пакрыцця.
Закрыюць участкі вуліцы ад Гуманітарнага каледжа да перасячэння вуліц Кірава і Сацыялістычнай, ад перасячэння вуліц Кірава і Сацыялістычнай да перасячэння вуліц Кірава і Калючынскай.
Акрамя таго, на гэты час забароняць стаянку машын на вуліцах Парыжскай Камуны, Сацыялістычнай і Свярдлова, паведамляе vgr.by.
Аўтобусы і маршруткі паедуць праз Свярдлова і Сацыялістычную, тралейбусы паедуць па скарочаных маршрутах.
Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…