Новости

Як у Гродне адсвяткуюць Дзень незалежнасці падчас пандэміі. Праграма на 3 ліпеня

Стала вядомая праграма гарадскіх мерапрыемстваў на 3 ліпеня ў гонар Дня незалежнасці Беларусі. Урачыстасці пройдуць не толькі ў цэнтры горада.

Урачыстая частка запланавана на першую палову дня: у 10 гадзін раніцы ля помніка загінулым воінам і партызанам адбудзецца цырымонія ўскладання кветак і вянкоў.

На вуліцы Савецкай на працягу ўсяго дня будзе гучаць жывая музыка на балконах, выканаўцамі якой стануць артысты абласной філармоніі, музычнага тэатра «Рада» і гродзенскага гарадскога цэнтра культуры. Да 12.00 на плошчы Савецкай пройдзе прэзентацыя творчай алеі мастакоў і фатографаў горада «Гродна вачыма майстроў».

У мікрараёнах таксама арганізуюць арт-пляцоўкі. Пройдуць выступленні прафесійных і аматарскіх калектываў Гродна, гульні і спартыўныя мерапрыемствы.

Увечары на Кургане Славы адбудзецца канцэрт з удзелам спявачкі Улады, а таксама іншых артыстаў беларускай эстрады, а ў 23.00 пачнецца святочны салют.

— Мы падыходзілі з улікам таго, каб максімальна неяк разгрупаваць людзей па горадзе Гродна, каб не ствараць натоўп, таму, безумоўна, мы ўлічвалі гэта пры правядзенні мерапрыемстваў, — распавёў Дзяніс Чарняк, начальнік аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама.

Праграма

Парк Жылібера
10.00−10.30
«Мы — усе дзеці твае, Беларусь!», урачысты мітынг ля помніка загінулым воінам і партызанам, цырымонія ўскладання кветак і вянкоў
11.00 — 19.00 «А музыка гучыць…», лайт-пляцоўка (сцэна летняй эстрады).

Вуліца Савецкая
11.00 — 19.00
«Віртуозы на балконе», канцэрты жывой музыкі на балконах;
• «Беларускія традыцыі», гандлёвыя шэрагі рамеснікаў;
• «Кветкі фестывалю», фотавыстава (КЦ «Фестывальны»);

11.00 — 13.00 «Гісторыі жывая нітка», выстава-прэзентацыя габелена, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі (пляцоўка каля помніка Сакалоўскаму);
12.00 — 13.30 «Гармонія душы», выступленне квартэта Гродзенскай капэлы (пляцоўка каля моладзевага цэнтра «Гродна»)

Плошча Савецкая
11.30 — 12.00
«Гродна вачыма майстроў», прэзентацыя творчай алеі мастакоў і фатографаў пры падтрымцы банка ВТБ

Урочышча «Пышкі»
13.00 — 16.00
«Чароўная карта Пышков», майстар-клас па спартыўным арыентаванні
15.00 — 18.00 «Наша прызнанне і любоў табе, радзімы край!», музычна-забаўляльная праграма

Курган Славы
20.00 — 21.30
«#Беларусь Маладая!», моладзевы праект «Дзень вышыванкі» з удзелам артыстаў Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры
21.30 — 00.20 «Табе, Беларусь, прысвячаецца…», святочны канцэрт:
• праграма музычнага тэатра «Рада»;
• праграма ансамбля танца, музыкі і песні «Белыя росы»;
22.55 — 23.00 «Праспяваем гімн разам!», рэспубліканская акцыя
23.00 святочны салют;
23.10 — 00.20 канцэртная праграма спявачкі Улады з удзелам артыстаў беларускай эстрады.

У мікрараёнах горада
10.00 — 11.00
«Зарадка з чэмпіёнам», сямейнае культурна-спартыўнае мерапрыемства з фітнес-цэнтрам «FoxClub» (сквер, вул Левонабережная)
15.00 — 18.30 «#МаЯБеларусь», свята мікрараёна (ГЦ «Санта», вул. Агінскага, 2)
19.00 — 20.00 «Льюцца песні над вечнай ракой!», праект «Ратонда-Арт» з удзелам артыстаў Гродзенскай абласной філармоніі (назіральная пляцоўка, вул. Дарвіна)
14.00 — 18.00 «Вуліцы спяваюць», музычны арт-праект з удзелам прафесійных і аматарскіх калектываў Гродна:
14.00 «Мая краіна Беларусь — сваім народам ганарусь!» (вул. Пушкіна, 35);
14.00 «Са святам, Радзіма мая дарагая!» (вул. Горкага, 26);
16.00 «Навекі мы адзіныя. Краіна мая — мой лёс!» (вул. Ліможа, 46);
16.00 «Са святам, мая краіна, мой Васільковы цуд!» (вул. Таўлая, 72б)

База адпачынку «Прывал»
15.00 — 23.00
«Незалежнасць. Святкуем разам!», святочная спартыўна-забаўляльная праграма

АТК «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»
12.00 — 18.00
«Мір табе, мая Беларусь!», канцэртна-забаўляльная праграма.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024