Навіны

Колькі грошай сабрала кампанія ByCovid19 і што купілі на гэтыя грошы для мэдыкаў?

Адзін з ініцыятараў збору сродкаў для мэдыкаў ByCovid19 Андрэй Стрыжак расказаў, што за тры месяцы ўдалося сабраць рэкордную суму — 355 тысяч даляраў, піша С**бода.

На гэтыя сродкі было закуплена для лекараў 450 тысяч сродкаў індвідуальнай абароны і 1500 адзінак мэдычнай апаратуры.

Стрыжак паведаміў С**бодзе, што грошы разьмеркавалі ў шпіталі на набыцьцё неабходнага абсталяваньня і сродкаў індывідуальнай засьцярогі:

«Мы ў шпіталі грошы не адпраўлялі. Толькі СІЗ і апаратуру. Бо важна было закупіць і адправіць тое, што было патрэбна мэдыкам».

Паводле актывіста, нідзе ў суседзяў такой хвалі салідарнасьці не было — пры тым, што кіраўніцтва Беларусі фармальна не прызнала небясьпекі каранавірусу.

Самая вялікая сума, атрыманая ад ахвярадаўца, склала 24 тысячы рублёў. На гэтым кампанія завяршаецца.

У выпадку неабходнасьці заўсёды можам сабрацца

Чаму кампанія завершаная, нягледзячы на тое, што хвароба не адышла? Андрэй Стрыжак тлумачыць гэта так:

«Па-першае, аб’ектыўна зьнізілася цікавасьць у грамадзтве, на пярэдні плян выходзяць больш важныя тэмы, напрыклад прэзыдэнцкія выбары і ўсё, што іх суправаджае. Па-другое, немагчыма ўвесь час працаваць у рэжыме пажарнай камады: дзесьці лякалізавалі, цяпер хай займаюцца структуры, якія мусяць гэта рабіць паводле сваіх абавязкаў. Па-трэцяе, стала спакайней на рынку, ужо можа купіць маскі ці рэсьпіратары па прымальных цэнах. Таму можна сказаць, што скончылася актыўная фаза, але ў выпадку неабходнасьці заўсёды можам сабрацца».

Асноўная нагрузка ў каардынацыі зь дзяржаўнымі ведамствамі і адміністрацыямі лякарняў выпала на долю валянтэраў, бальшыня якіх на гэты час ахвяравалі асноўнай дзейнасьцю.

Паводле Андрэя Стрыжака, бясцэнны досьвед будзе абагульнены, сыстэматызаваны і знойдзе працяг у вучэбным дапаможніку.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024