Валерый Цапкала не сабраў дастаткова подпісаў, барацьбу за крэсла прэзідэнта Беларусі працягнуць шэсць чалавек, у тым ліку Лукашэнка і Бабарыка, паведаміў ЦВК TUT.BY.

Па дадзеных ЦВК, пасля праверак у Валерыя Цапкалы засталося 75 249 подпісаў. У Віктара Бабарыкі - 165 744, у Аляксандра Лукашэнкі - 1 939 572, у Ганны Канапацкай — 146 588, у Сяргея Чэрачня — 143 109, у Андрэя Дзмітрыева — 106 841, у Святланы Ціханоўскай — 104 757.

Нагадаем, каманда Віктара Бабарыка здала ў камісіі 365 тысяч подпісаў, Валерыя Цапкала — 160 тысяч подпісаў. У апошні дзень паседжання раённых камісій — 29 чэрвеня — з усёй краіны паступалі паведамленні аб прызнанні несапраўднымі подпісаў, сабраных за Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Часам пасля праверкі подпісаў, сабраных у адным раёне горада, не ўлічвалі ўвесь пачак, а гэта ад 1,2 тысячы да 47 тысяч подпісаў за прэтэндэнта.