Камісія Ленінскага раёна Гродна не прызнала ніводнага подпіса за Валерыя Цапкалу

Усе подпісы за Валерыя Цапкалу і Андрэя Дзмітрыева па Ленінскім раёне Гродна скасаваныя. Гэта 6527 подпісаў, здадзеных за Цапкалу і 208 — за Дзмітрыева, паведамляюць праваабаронцы.

У астатніх прэтэндэнтаў подпісы ўлічылі, хоць камісія указала на непраўдзівасць нейкіх з іх. Па сцвярджэнні рабочых груп, несапраўднасць не перавысіла 15%.

Па Ленінскім раёне Гродна пасля праверкі подпісаў залічылі:

 — Аляксандру Лукашэнку — 32 584;

 — Віктару Бабарыку — 4670;

 — Святлане Ціханоўскай — 2420;

 — Сяргею Чэрачню — 4890;

 — Ганне Канапацкай — 208.

Пасяджэнне праходзіла ў даўно склаўшымся фармаце, калі групы сяброў камісіі, якія адказваюць за праверку подпісаў таго ці іншага прэтэндэнта, проста зачытваюць вынікі сваёй праверкі, а камісія пад кіраўніцтвам старшыні галасуе за прадстаўлены імі варыянт, паведамілі актывісты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024