Вялікую Слонімскую сінагогу месяц таму мясцовыя ўлады першы раз выставілі на аўкцыён. Ацанілі будынак у 137 тысяч рублёў. Жадаючых яе набыць не знайшлося. Лонданскі Фонд габрэйскай спадчыны выступіў з прапановай выкупіць помнік архітэктуры, аднак, каб усё атрымалася, патрэбныя грошы і час. Раней прадстаўнікі гэтай арганізацыі ўнеслі сінагогу ў Слоніме ў спіс самых значных аб’ектаў габрэйскай Сусветнай спадчыны, якім патрэбная дапамога, паведамляе TUT.BY.

Слонімская сінагога — помнік барочнай архітэктуры — была пабудавана ў 1642 годзе. Яна ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 1881 годзе будынак моцна пацярпеў падчас вялікага пажару, але быў адбудаваны на ахвяраванні гараджан. Дзейнічаў да 1940 года.

Пасля Другой сусветнай вайны тут размяшчаўся склад і гандлёвыя памяшканні. Унутры захавалася біма — архітэктурнае збудаванне, дзе чыталіся скруткі Торы. А ля сцяны, якая «глядзіць» у бок Ізраіля, — арон а-кодэш. Гэта спецыяльнае месца, дзе захоўваліся скруткі Торы. Яго можна распазнаць па рэльефах і роспісах.

Зараз сінагога знаходзіцца ў не вельмі добрым стане: па сценах ідуць глыбокія расколіны, раней ўнутраная прастора залівалася дажджамі, вокнаў няма, тынкоўка абсыпаецца.

Фото: ok.ru/slonimlive
Так сінагога ў Слоніме выглядала ў 1990-я гады. Па ўспамінах мясцовых жыхароў, побач з ёй знаходзіўся малочны бар. А злева-планавалі адкрыць піўны бар, але мясцовая ўлада баялася, што можа абрынуцца сінагога, — і бар так і не адкрылі. Фота: ok.ru/slonimlive

Было некалькі спробаў аднавіць старадаўні будынак.

Фонд габрэйскай спадчыны ў 2018 годзе фінансаваў работы па абследаванні сінагогі, а таксама аплаціў рамонт даху і ўстаноўку спецыяльнага абсталявання для кантролю за зменамі канструкцыі будынка.

Тады ж Фонд склаў каталог сінагог Еўропы, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Туды ўнеслі даты будаўніцтва, колькасць прыхаджан, цяперашні стан храмаў, а таксама звесткі, ці выкарыстоўваецца сінагога як рэлігійны аб’ект або там размешчана штосьці іншае. На падставе фактаў склалі так званы «рэйтынг значнасці». Слонімская сінагога занесеная ў каталог як «асабліва значная».

Фото: ok.ru/slonimlive
Так сінагога выглядала ў 1920-х гадах. Фота: ok.ru/slonimlive

Ініцыятарам праекта выступіў Брытанскі гісторык Сайман Шама. Усяго ў каталог уключана больш за тры тысячы сінагог. Праект падтрымалі вядомыя людзі Англіі, напрыклад, тэлерэжысёр і вядучая Наташа Каплінскі, дзядуля якой нарадзіўся ў Слоніме. Ініцыятары праекта казалі, што выратаваць усе сінагогі яны не змогуць — з агульнай колькасці храмаў было адабрана 160. Потым засталося 19, якія ўсё яшчэ можна адрэстаўраваць.

Адной з першых сінагог, якую планавалі і плануюць аднавіць, — сінагога ў Слоніме.

Фото: ok.ru/slonimlive
Так унутры выглядала сінагога сто гадоў таму назад
Фото: ok.ru/slonimlive
Фото: meridian28.com
Фота: meridian28.com

Цяпер Фонд выступіў з заявай, што ініцыятары праекта хочуць выкупіць старадаўні будынак. Аднак тут патрэбна дапамога спонсараў і неабыякавых людзей.

У прэс-рэлізе, які выпусціў Фонд, гаворыцца, што яго прадстаўнікі чакаюць, калі старадаўні будынак зноў выставяць на аўкцыён. Спецыялісты разумеюць, што для захавання Слонімскай сінагогі спатрэбіцца досыць вялікая сума.

Паводле папярэдніх разлікаў, каб прывесці помнік архітэктуры ў парадак, трэба каля пяці мільёнаў еўра. Таму зараз прадстаўнікі фонду актывізуюць сваё ўзаемадзеянне з рознымі дабрачыннымі арганізацыямі і запрашаюць іх да супрацоўніцтва.

Са слоў выканаўчага дырэктара Фонду Майкла Мэйла, Вялікая сінагога ў Слоніме на сёння з’яўляецца самым важным аб’ектам габрэйскай спадчыны ў Беларусі. Ён спадзяецца, што дзякуючы намаганням і арганізацыі, і неабыякавых людзей, будзе магчымасць захаваць будынак і зрабіць так, «каб ён зноў адыграў значную ролю ў жыцці Слоніма».

Цяпер Фонд габрэйскай спадчыны супрацоўнічае з грамадскім аб’яднаннем «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры».

— Так, Фонд плануе дачакацца новага аўкцыёна, па ўмовах якога кошт сінагогі павінен быць удвая меньшым. Нашая арганізацыя выступае ў якасці кансультанта. Таксама група міжнародных экспертаў робіць сваю працу, — распавёў TUT.BY намеснік старшыні грамадскага аб’яднання Юрый Меляшкевіч.

Фото: meridian28.com
Фота: meridian28.com

Ён кажа, што перш, чым аформіць свой намер аб куплі сінагогі, прадстаўнікі фонду хочуць старанна даследаваць помнік і прапанаваць сваё бачанне таго, як можна аднавіць сінагогу.

Фото: ok.ru/slonimlive
Фота: ok.ru/slonimlive

Фондам ужо зроблены адукацыйны сайт, дзе апісана гісторыя помніка, ёсць некаторыя прапановы па рэстаўрацыі будынка.

Напрыклад, прадстаўнікі Фонду ўпэўненыя, што дадзены помнік патрабуе беражлівага і акуратнага звароту, таму праект па яго аднаўленні зойме некалькі гадоў. Трэба старанна вывучыць усе архітэктурныя элементы XVII стагоддзя, якія захаваліся, а таксама прыняць канчатковае рашэнне — што будзе размяшчацца ў сінагозе пасля яе рэканструкцыі.

Пры гэтым да абмеркавання будучыні павінны быць прыцягнутыя мясцовыя жыхары.

На рэстаўрацыйныя работы, а таксама праекты гэтых работ яшчэ трэба знайсці грошы.

Фото: ok.ru/slonimlive
Фота: ok.ru/slonimlive

Дарэчы, да 1939 года ў Еўропе налічвалася каля 17 тысяч сінагог, але большасць з іх былі разбураныя. З крыху больш за тры тысячы захаваных будынкаў толькі 718 функцыянуюць як храмы. Астатнія выкарыстоўваюцца не па прызначэнні: адны закінутыя, у іншых размешчаны склады, фабрыкі, рэстараны, басейны, пажарныя станцыі.