Людзі і справы

Валерый Цапкала выказаўся пра польскія школы ў Беларусі і англійскую мову ва ўніверсітэтах

Прэтэндэнт у прэзідэнты Валерый Цапкала адказаў на пытанні Hrodna.life 23 чэрвеня ў час анлайн-сустрэчы арганізаванай Прэс-клубам.

HL: Якой павінна быць у Беларусі палітыка ў адносінах да нацыянальных меншасцяў? На Гродзеншчыне ёсць прыклад польскай меншасці, правы на адукацыю якой на роднай мове парушаюцца: наборы ў польскія школы штучна абмяжоўваюцца?

Валерый Цапкала: Сапраўды, палякі, магчыма, самая вялікая нацыянальнай меншасць у Беларусі. Але я не вельмі ўяўляю, як можна праграмы асноўных прадметаў выкладаць на нацыянальных мовах. Практыка большасці краін свету паказвае, што большасць асноўных прадметаў выкладаецца ў школах на дзяржаўных мовах, а асобна могуць вывучацца мовы нацыянальных меншасцяў. За мяжой ёсць іншамоўныя школы, але яны звычайна для замежнікаў.

Маё глыбовае перакананне – асноўныя прадметы павінны вывучацца на дзяржаўных мовах. Літаратура, мова, некаторыя гуманітарныя прадметы павінны быць па польску. Тэхнічныя прадметы – на дзяржаўных мовах, гэта значыць рускай ці беларускай.

Гэта выбар сыходзячы з практычнасці. Мы павінны арыентаваць грамадзян Беларусі на атрыманне адукацыі ў Беларусі. Але гэта пытанне патрабуе дадатковага вывучэння. Падрабязна адказаць я зараз не гатовы.

На маю думку, лепш прасоўваць усюды англійскую мову. Каб 20-30% прадметаў у ВНУ выкладалі на англійскай мове запрошаныя выкладчыкі, хай яны будуць з той жа Польшчы. Кожны выпускнік ВНУ павінен выдатна валодаць англійскай. Так ён будзе канкурэнтаздольным, прачытае апошнюю літаратуру па спецыяльнасці, будзе ўмець камунікаваць з бізнес-партнёрамі.

Польскай мова ў школе прадугледжвае, што чалавек з’едзе потым у Польшчу, бо не зможа паступіць у Беларусі з-за няведання тэміналогіі. Праграмісты ў Беларусі ведаюць англійскую мову і не хочуць з’язджаць у Польшчу, бо тут у іх лепшыя ўмовы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускія памежнікі пабудуюць новы мост ля самай польскай мяжы. Заплаціць Саюзную дзяржаву

У раёне вёскі Калеты Гродзенскага раёна на ўчастку Гродзенскай пагранічнай групы адрамантуюць мост праз раку…

1 лютага 2026

Колькі ў Гродне каштуе збіць ледзяшы

Гарадская паліклініка № 6 Гродна закупляла паслугу па ачыстцы ад снегу і ледзяшоў дахаў, карнізаў…

31 студзеня 2026

У Гродзенскай вобласці пачнуць рэканструкцыю пункта пропуску, дзе 20 гадоў не было рамонтаў

Маштабную рэканструкцыю пункта пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой плануюць пачаць у 2026 годзе.…

30 студзеня 2026

Маразы да −25°С: як не змерзнуць самому і дапамагчы іншым

У Гродне чакаюцца моцныя маразы: да пачатку наступнага тыдня прагназуюць да -25°C. Рэдакцыя Hrodna.life сабрала…

30 студзеня 2026

Гродзенскіх школьнікаў хочуць засцерагчы ад шкоднага кантэнту. Прычынай стаў фэйк пра тэракт у Гродне

У чатах гродзенскіх школ з'явілася папярэджанне для бацькоў. Адміністрацыя заклікае праверыць, ці ёсць дзеці ў…

30 студзеня 2026

Гродзенцаў клічуць абмеркаваць праект Дома быту і яго ўплыў на горад

На сайце Гродзенскага гарвыканкама паведамілі пра сход, на якім будуць абмяркоўваць справаздачу аб уздзеянні на…

30 студзеня 2026