Гродзенцам прапануюць прыгатаваць стравы з вядомых кніг

Аўдыёпраект «Читаем со вкусом» падрыхтавалі ў Спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку. Гродзенцы могуць паслухаць урыўкі з мастацкіх твораў з апісаннем момантаў, звязаных з ежай, на сайце centrbibl.grodno.by. Тут жа — рэцэпты прыгатавання страў і напояў, якія згадваюцца ў творы.

Ідэя праекта прыйшла да Раісы Ланеўскай, бібліятэкара спецыяльнай бібліятэцы для інвалідаў па зроку, калі яна чытала кнігу Эміля Заля «Чэрава Парыжа». «У яго апісаны парыжскі рынак з такім смакам, што адчуваеш пахі сыроў, калі чытаеш», — кажа бібліятэкар. Яе натхніла яшчэ адна кніга — «Мемуары гейшы» Артура Голдэна. Раіса прызнаецца, што адчувала пах рыбы, пакуль чытала апісанні горада. «Уменне аўтара апісаць смак уражвае і запамінаецца», — кажа яна.

Аказалася, шмат знакамітых пісьменнікаў апісвалі ежу, застоллі вельмі «смачна» і прыгожа. Да гэтых апісанняў вырашылі дадаць рэцэпты стравы — такой жа або падобнай. Так і атрымаўся праект.

Агучыла ўрыўкі Зінаіда Крылова, аглядальнік літаратурных твораў і загадчыца аддзела радыёвяшчання на «Радыё Гродна». «Гэта проста фантастыка, падвойнае задавальненне», — ацэньвае працу журналісткі Раіса.

Кнігі для невідушчых цяпер больш чым даступныя, распавядае Раіса Ланеўская. Многія з іх карыстаюцца кампутарамі, тэлефонамі. Так што праект будзе цікавы ўсім, не толькі людзям з інваліднасцю.

Зараз на старонцы праекта 160 праглядаў. Кожны тыдзень абяцаюць прапаноўваць новы твор і новую страву. Наступныя кнігі пакуль трымаюць у сакрэце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024