Подпісы ў ЦВК здалі сем прэтэндэнтаў. Хто працягне ўдзел у выбарах-2020?

Подпісы у Цэнтрвыбаркам здалі сем прэтэндэнтаў у кандыдаты — Аляксандр Лукашэнка, Віктар Бабарыка, Святлана Ціханоўская, Валер Цапкала, Сяргей Чэрачань, Ганна Канапацкая і Андрэй Дзмітрыеў, паведамілі *.by.

Колькасць здадзеных подпісаў у ЦВК агучваць не сталі, хоць раней Ярмошына абяцала назваць лічбы.

«20 чэрвеня цэнтральная камісія размесціць на сваім сайце інфармацыю пра тое, колькі ж кандыдатаў змаглі пераадолець неабходную планку і сабраць больш за 100 тысяч подпісаў», — казала яна 18 чэрвеня ў відэазвароце.

Пра колькасць здадзеных подпісаў, а таксама прынятых і забаракаваных ЦВК стане вядома 30 чэрвеня.

Кіраўнік ЦВК таксама паведаміла «Інтэрфакс-Захад», што па стане на раніцу 22 чэрвеня поўны пакет дакументаў для рэгістрацыі прадаставіў толькі Бабарыка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024