Літоўцы апублікавалі выніковыя аналізы вады з Нёмана. Іх узялі пасля гібелі рыбы ў рацэ

У Нёмане на тэрыторыі Літвы ніякіх атрутных рэчываў не выяўлена. Для жывых істот вада бяспечная. Пра гэта 22 чэрвеня паведаміла Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, абапіраючыся на дадзеныя даследавання Агенцтва аховы прыроды, піша ru.delfi.lt.

У вадзе не выявілі вялікую частку шкодных рэчываў — цяжкіх металаў, лятучых арганічных рэчываў, паліараматычных вуглевадародаў, фталатаў, хлорфенолаў, паліхларыраваных дыфенілаў, паведамілі ў Міністэрстве.

15 чэрвеня эксперты агенцтва аховы прыроды ўзялі ўзоры вод Нёмана побач з Алітусам і Друскінінкаем, калі з’явілася інфармацыя аб тым, што каля Гродна ў рацэ гіне рыба і іншыя жывёлы.

Першыя вынікі даследавання паказалі зніжэнне колькасці кіслароду ў вадзе, аднак не ніжэй мінімальна устаноўленай колькасці. Такая сітуацыя можа быць абумоўлена прагрэвам вады. Узоры вады на аналіз на мінулым тыдні бралі двойчы. Яшчэ адзін раз іх возьмуць 22 чэрвеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024