У Літве апублікавалі першыя вынікі пробаў вады з Нёмана

Павышанага забруджвання вады ў Нёмане не зафіксавана. Канчатковыя вынікі па экатаксічнасці, цяжкіх металах, лятучым арганічным злучэнням будуць атрыманы на наступным тыдні, паведамляе delfi.lt Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя. Вынікі аналізаў апублікавалі 17 чэрвеня.

Для далейшых аналізаў дадатковыя кантрольныя ўзоры вады возьмуць 18 і 22 чэрвеня ў Друскінінкаі і Алітусе.

Навошта бралі аналізы?

У Літве ўзялі аналізы пасля інфармацыі аб масавым моры рыбы ў Нёмане. Самыя першыя вынікі паказалі памяншэнне колькасці кіслароду ў вадзе, але не крытычную канцэнтрацыю. Такое зніжэнне ўтрымання кіслароду ў вадзе магло быць выклікана высокай тэмпературай вады ў рацэ.

Вынікі іншых даследаванняў прадставяць у пачатку наступнага тыдня.

Літва дашле ў Беларусі ноту, дзе спытае, ці была рака забруджаная. Нота будзе перададзена Міністэрству замежных спраў для адпраўкі ў суседнюю Беларусь па дыпламатычным канале.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024