Навіны

HrodnaCelebrityTalk: Алесь Залеўскі запрашае на сустрэчу з рэжысёрам Максімам Шведам

Максім Швед быў паспяховым бізнэсоўцам-фатографам у Горадні. Пасля нешта БАМС! і Макс становіцца сацыяльна скіраваным фотамастаком. Прысвячае некалькі год свайго жыцця вучобе кінадакументалістыцы ў Менску, Варшаве і Піцеры. Свой прэм’ерны фільм «Чыстае мастацтва» здымае ў Беларусі. Запрашаем на сустрэчу з чарговым героем HrodnaCelebrityTalk!

Галоўны герой фільма «Чыстае мастацтва» - малады мастак Захар Кудзін, публічна імправізуе на аснове замаляваных камунальнымі службамі графіці на сценах менскіх будынкаў.

Адзін з лейтматываў фільму — складанасць быць свабодным.

Напрыканцы сюжэту работніцы ЖЭСа сустракаюцца на выставе Захара і пачынаюць разумець, што іх замаляваныя сцены — гэта таксама мастацтва.

Чытайце таксама: Рэжысёр Максім Швед — пра карціну «Чыстае мастацтва», у якой работнікі камунальных службаў зафарбоўваюць надпісы на сценах

Паўгады пасля прэм’еры фільму ва ўзросце 33 год мастак скончыў жыццё самагубствам

Які кошт свабоды заплаціў рэжысёр Максім Швед? Няўжо не шкадуе? І ці можа чысціня быць мастацтвам? Асабліва ў Беларусі.

23 чэрвеня, а 20-й гадзіне адбудзецца размова ў прамым эфіры паміж вядоўцам HrodnaCelebrityTalk Алесем Залеўскім і кінадакументалістам Максімам Шведам.

Зарэгістравацца на сустрэчу з Максімам можна тут.

Цыкл сустрэч Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім ладзіцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых „Студыя карысных кампетэнцый“, ГА» Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024