Навіны

«Мы жадаем перамен». Гродзенскія выпускнікі праспявалі Цоя на беларускай мове

У рэдакцыю Hrodna.life даслалі відэа на песню Віктара Цоя «Перамен». На беларускай мове яе выканалі выпускнікі адной з гродзенскіх школ. Яны расказалі, чаму вырашылі гэта зрабіць.

Былыя школьнікі адзначаюць, што раней не цікавілася палітыкай, але апошнія падзеі ў краіне, звязаныя з прэзідэнцкай кампаніяй, прымусілі іх выказацца.

«Гэтым відэа мы хочам паказаць, што нам неабыякавая сітуацыя ў краіне. Мы — маладыя грамадзяне Беларусі і нам тут жыць. Мы хочам пераменаў і гэта нармальна. А ненармальна тое, калі прэзідэнт парушае канстытуцыю і кіруе краінай ужо 26 гадоў. Мы не кажам, што дрэнна жывем, але нам няма з чым параўноўваць і мы не ведаем, як жыць пры іншым прэзідэнце».

10 чэрвеня ў Мінску на выпускным гімназіст Уладзіслаў Рымашэўскі, выказаўся пра будучыя выбары. Зараз ён упэўнены, што з-за гэтага не зможа паступіць ва ўніверсітэт. Па гэтай прычыне грjдзенскія выпускнікі не называюць свае імёны.

«Сваё відэа мы сталі рыхтаваць яшчэ да выпускных. Песню спецыяльна выбралі - яна ва ўсіх асацыюецца з пераменамі. Так, дзесьці з перакладам на беларускую мову атрымаліся накладкі, але мы стараліся. І мы разумеем, што ў нас могуць быць праблемы з паступленнем з-за гэтага відэа і таму мы не называем сваіх імёнаў.

Кажуць, у Беларусі свабода слова. Маўчаць мы не можам. Мы не заклікаем народ выходзіць на пратэсты, мы праспявалі пра сітуацыю, якая адбываецца сёння ў краіне: правакацыі на пікетах і затрыманні. Мы ж усё бачым і гэта бесчалавечна. Мы хочам, каб у Беларусі будучага быў выбар. І яшчэ мы чакаем пераменаў у культуры і не жадаем, каб беларуская мова памірала".

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024