Навіны

Раяль з парку Жылібера зноў у горадзе. Глядзіце, дзе ён зараз

Пасля таго, як дэкаратыўны раяль прыбралі з парку Жылібера, ён знаходзіўся на адным з прадпрыемстваў ЖКГ. Там вырашалі, дзе яго ўсталяваць. Выбралі тэрыторыю школы № 12.

Што гэта наогул за раяль?

14 лютага ў парку Жылібера з’явілася інсталяцыя — раяль. Пры набліжэнні да яго, пачынала граць песня Стаса Міхайлава «Всё для тебя». Вельмі хутка раяль стаў аб’ектам крытыкі і насмешак у інтэрнэце.

Раяль у парку Жылібера

Аказалася, што раяль на смеццесартавальны завод перадалі жыхары горада. Дырэктару прадпрыемства ён так спадабаўся, што ён вырашыў усталяваць яго ў цэнтры горада.

«Раяль мадэрнізавалі, абшылі штучнай травой, дадалі музыку і ўсталявалі ў парку Жылібера. Некаторы час ён цешыў ці не цешыў вока — каму як. Але магу сказаць, што фінансавы складнік для бюджэту горада — нулявы. Калі захацела частка нашых гараджан, каб гэты раяль прыбралі з парку, мы гэта зрабілі. Але трэба разумець, што гэта быў падарунак да свята», — казаў старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой.

Некаторым раяль спадабаўся

«У гродзенцаў пра раяль розныя меркаванні, — распавёў Мечыслаў Гой. — Калі яго прыбралі, нам паступіла шмат зваротаў - чаму мы гэта зрабілі. Прыйшлося апраўдвацца, што ён быў устаноўлены да Дня закаханых. Гэта невялікая фотазона, чаму б і не? Што тычыцца фінансавага складніку, так гэта падарунак ад смеццесартавальнага завода. Там дырэктар [Вячаслаў Андрэеўскі - рэд.] - ідэйны чалавек».

Раяль на тэрыторыі школы № 12
Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024