Новости

Мінаховы здароўя Літвы: адкрываць межы з Беларуссю — небяспечна

Міністр аховы здароўя Літвы Аурелиюс Вярыга лічыць, што цяпер было б рызыкоўна адкрыць мяжу з Беларуссю, піша delfi.ru.

«Адкрывацца з Беларуссю зараз было б вельмі рызыкоўна, як і з Расіяй ці яшчэ з некалькімі іншымі краінамі, якія, на мой погляд, гуляюць у вельмі рызыкоўную гульню», — сказаў А. Вярыга радыёстанцыі Ziniu radijas 11 чэрвеня.

Па словах А. Вярыгі, рызыкоўнай і неапраўданай з’яўляецца стратэгія краін дазволіць заразіцца вялікай часткі папуляцыі, каб паспрабаваць сфармаваць масавы імунітэт. А. Вярыга таксама сказаў, што спачатку трэба сканцэнтравацца на аднаўленні паездак і адкрыцці межаў унутры шэнгенскай прасторы, дзе выкарыстоўваюцца падобныя меры для ўтаймавання пандэміі.

«З любымі такімі краінамі, як Беларусь, дзе хваробу і адмаўляюць, і гучыць вельмі дзіўная рыторыка, я думаю, вельмі небяспечна спяшацца адкрываць межы», — дадаў ён.

Чытайце таксама: ЕС рэкамендуе адкрыць знешнія межы з 1 ліпеня

Лукашэнка: «Гэтым шляхам мусілі ісці ўсе дзяржавы»

Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Беларусі Уладзімірам Каранікам абмеркаваў магчымасці другой хвалі пандэміі.

«Так, пакуль не зусім гэта ясна, зразумела і іншае. Але калі другая хваля, то наш шлях — гэта абсалютна той шлях, якім павінны былі ісці ўсе дзяржавы», — цытуе Аляксандра Лукашенка БелТА.

Уладзімір Каранік ў сувязі з гэтым адзначыў, што эксперты, калі аналізуюць, напрыклад, шлях Швецыі, у якасці асноўнай перавагі называюць тое, што гэта тыя мерапрыемствы, якія могуць праводзіцца неабмежавана доўга.

А што ў Швецыі?

Швецыя, ў адрозненне ад іншых краін Еўропы, як і Беларусь, не абвяшчала афіцыйнага карантыну. Замест гэтага там заахвочвалі грамадзян заставацца дома, калі яны хварэюць, і падтрымліваць сацыяльную дыстанцыю на публіцы. Паводле дадзеных Універсітэта Джонса Хопкінса, на 11 чэрвеня там захварэлі на каранавірус 48 288 чалавек, памерла 4 814. Насельніцтва краіны — крыху больш за 10 млн чалавек.

Швецыі павінна была з самага пачатку прымаць больш маштабныя меры па барацьбе з пандэміяй каранавіруса, прызнаў у інтэрв'ю радыёстанцыі Sveriges radio («Шведскае радыё») галоўны эпідэміёлаг краіны Андэрс Тэгнэл, піша dw.com.

Калі б Швецыя сутыкнулася з той жа хваробай з тым жа узроўнем ведаў, якім яна валодае сёння, то краіна выбрала б стратэгію «якая знаходзіцца дзесьці пасярэдзіне паміж тым, што зрабіла Швецыя, і тым, што зрабіў астатні свет».

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024