У Баранавічах-1 і на Гарнавых з’явяцца грамадскія будынкі

На ўчастку плошчай 34 соткі ў Баранавічах-1 узвядуць 1−2-павярховы будынак грамадскага прызначэння. У ім размесцяцца аб’екты гандлю, грамадскага харчавання, будуць аказваць бытавыя паслугі, піша grodnonews.by.

Права арэнды гаспадар набыў за пачатковую цану продажу 15 172 рубля плюс пяць працэнтаў па ўмовах здзелкі. У Баранавічах цяпер існуе адзін прыватны магазін «Май».

На падобных умовах прадалі зямельны ўчастак плошчай крыху больш за адзін гектар на вуліцы Гарнавых. Адзіны ўдзельнік аўкцыёну набыў права арэнды тэрмінам на 50 гадоў за 258 618 рублёў.

На ўчастку, які знаходзіцца недалёка ад абласной філармоніі, па ўмовах аўкцыёну мяркуецца будаўніцтва аб’екта грамадскага прызначэння. Будынак вышынёй да 5 паверхаў можна ўзводзіць па індывідуальным праекце.

Прададзеныя былі і адкрытыя пляцоўкі на Савецкай плошчы і вуліцы Ліможа.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024