
У нядзелю 7 чэрвеня ў гандлёвым цэнтры “Парус” у мікрараёне Альшанка ў 39-гадовай прыбіральшчыцы адной з клінінгавых кампаній Алены Жаркоўскай нечакана пачаліся схваткі. Пакуль хуткая дапамога ехала, жанчына самастойна нарадзіла, ёй дапамагала калега – прыбіральшчыца.
Гэта шостае дзіця Алены і першае, якое нарадзілася заўчасна. Яна нарадзіла на восьмым месяцы цяжарнасці. Пра цяжарнасць Алены на працы амаль ніхто не ведаў.
«Я сама не чакала, што ўсё так адбудзецца, – кажа Алена. – Рэзка пачаліся схваткі і мне выклікалі хуткую. Не дачакаўшыся медыкаў, я пачала нараджаць у адміністратарскай гандлёвага цэнтра».
Алена кажа, што дзіця выйшла сама. Гэта хлопчык, ён нарадзіўся вельмі маленькім. Дапамагалі жанчыне калегі: прыбіральшчыца і адміністратар гандлёвага цэнтра.
«Калі прыехалі медыкі, яны аператыўна дапамаглі мне і малому. Адрэзалі пупавіну і адвезлі нас у бальніцу. Нарадзіўся хлопчык, назвалі Мікіта. Такое імя прыдумаў бацька малога».
Маці і дзіця знаходзяцца ў бальніцы. Лекары паведамілі маці, што дзіця здаровае, але пакуль што яму трэба дыхаць праз кіслародную маску.
Калега парадзіхі, якую таксама завуць Алена, кажа, што прымала роды ўпершыню ў жыцці.
«У асноўным яна ўсё сама зрабіла. Стала на каленкі і пачала нараджаць. З’явілася галоўка і далей я ўжо дапамагала. Дзіцяці паклала на халат і трымала пупавіну, а неўзабаве прыйшлі медыкі і дапамаглі. Я хоць і пенсіянерка, але ўпершыню ў жыцці з такім сутыкнулася. Да гэтага часу дрыжу”.
Рэжысёр і рэканструктар Васіль Калач адкрывае ў Цэнтры культуры і адпачынку ў польскім Супраслі трэніроўкі…
Сквер на высокім беразе Нёмана па вуліцы Дарвіна ў Гродне чакае другая чарга рэканструкцыі. Пакуль…
У Гродне 7 сакавіка пройдзе легкаатлетычнае мерапрыемства «Забег прыгажосці», прымеркаванае да Міжнароднага жаночага дня. Яно…
Аквапарк «Лазурный» і мост па вуліцы Філарэта хочуць адкрыць да юбілейнага Фестываля нацыянальных культур, які…
Улады Гродна ў новым сезоне плануюць рашуча змагацца з чайкамі, якія плодзяцца і замінаюць жыхарам.…
У 2026 годзе пачнуць распрацоўваць праекты сярэдняй школы і дзіцячага садка ў Грандзічах. Іх плануюць…