Новости

Амаль 50 тысяч беларусаў заразіліся COVID-19. Выйшаў новы закон аб COVID-19 — каго будуць шпіталізаваць?

У Беларусі на 8 чэрвеня зарэгістраваныя 49 453 (+823) чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 23 880 (+233) пацыентаў, памерлі 276 (+7) пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго праведзена 632 993 тэсты.

Чытачы даслалі ў рэдакцыю T*T.BY новы загад Міністэрства аховы здароўя ад 5 чэрвеня № 615 «Аб аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19». Ён змяняе папярэдні загад ад 21 траўня.

Бальніцы і паліклінікі будуць працаваць як да COVID-19

Да 15 чэрвеня начальнікам упраўленняў па ахове здароўя аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама трэба распрацаваць паэтапныя планы вяртання арганізацый аховы здароўя ў рэжым звычайнага функцыянавання, сказана ў дакуменце.

Пры гэтым, праўда, павінны быць прадугледжаны магчымасці арганізаваць аддзяленне або яго частку, якое будзе працаваць у рэжыме інфекцыйнага стацыянара (з падзелам на чыстыя і брудныя зоны), або баксаваныя палаты.

Каго шпіталізуюць абавязкова

Па загадзе, абавязкова шпіталізаваць павінны: пацыентаў з пнеўманіяй і COVID-19 або падазрэннем на COVID-19, пацыентаў з вострым рэспіраторным дыстрэс-сіндромам і з інфекцыяй COVID-19.

Дыягназ COVID-19 па новым загадзе ставіцца:

  • па аднаразоваму станоўчаму тэсту ПЦР;
  • пры тыповай рэнтгеналагічнай сімптаматыцы (па дадзеных КТ) і клінічнай карціне з наступным станоўчым тэстам;
  • пры двух станоўчых тэстах сералагічнай дыягностыкі (у тым ліку экспрэс-тэстах на антыцелы) з інтэрвалам не менш за суткі і тыповай клінічнай карціне для COVID-19.

Каму будуць рабіць тэсты на COVID?

Тэсты на COVID па новым загадзе будуць рабіць кантактам першага ўзроўню — на 3−5-е суткі з моманту кантакту і паўторна на 10−12-я суткі (калі гэта даследаванне ПЦР) або на 13-я (калі экспрэс-тэст). Таксама тэсты па дакуменце пачынаюць рабіць і кантактам другога ўзроўню, калі гэта дзеці ва ўзросце да 10 гадоў.

У новым загадзе захавалася правіла, што пры бессімптомнай або лёгкай формах хваробы бальнічны будуць закрываць на 21-ы дзень нават без адмоўнага тэсту. «На падставе адсутнасці небяспекі распаўсюджвання інфекцыі ў пацыентаў з бессімптомнай і лёгкай формамі плыні інфекцыі COVID-19 звыш 14−21 дня ад моманту кантакту, закрыццё лістка непрацаздольнасці на 21-ы дзень ад моманту кантакту (па выніках экспрэс-тэсту на 14-ы суткі ад моманту кантакту ІдМ<+>) з’яўляецца абгрунтаваным», сказана ў дакуменце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024