Максіму 23 года і яго рост — 130 см, а вага — 40 кг. Яму давалі тры тыдні, а ён выжыў і цяпер марыць пра дом, бізнэсе, дзецях. Карлік з Гродна паўдзельнічаў у праекце TUT.BY «Быть молодым».

 — Называю сябе Дамавёнкам. Людзям прыемна, мне не крыўдна, — кажа малады чалавек.

Ён нарадзіўся ў Магілёве ў здаровых бацькоў. Лекары давалі яму тры тыдні, вось і бацькі і адмовіліся, маўляў, каб было лягчэй расставацца. Максім мяркуе, што яго інваліднасць можа быць звязана з радыяцыяй.

Максім жыў у дзіцячых дамах. Сябе ён прыняў у 16 гадоў. Гэта быў пераломны момант, калі ён зразумеў, што бацькі яго не забяруць з дзіцячага дома, а змяніць ён нічога не можа.

 — Я такі, які ёсць. Я ўнікальны. З аднаго боку, я пакутую, што да мяне вялікую ўвагу [праяўляюць — Hrodna.life]. З другога боку — мне падабаецца.